РУС БЕЛ ENG

Музей

Сацыяльна-культурныя аспекты фарміравання асобы вучняў сродкамі краязнаўчай праектнай дзейнасці па выкарыстанні традыцый беларускага народа і этнаграфічных асаблівасцей маленькай радзімы

Духоўны скарб – не грошы і не мода. Ён, быццам сонца, ззяе для людзей. Выхоўваць на традыцыях народа Павінны змалку мы сваіх дзяцей.
развернуть

Даліда Людміла Міхайлаўна,

намеснік дырэктара па выхаваўчай

рабоце дзяржаўнай установы адукацыі ”Гоцкі вучэбна-педагагічны комплекс-дзіцячы сад – сярэдняя школа

Салігорскага раёна”

Мінскай вобласці

   

 Сацыяльна-культурныя аспекты фарміравання асобы вучняў сродкамі краязнаўчай праектнай дзейнасці  па выкарыстанні  традыцый беларускага народа і этнаграфічных асаблівасцей маленькай радзімы

 

Духоўны скарб – не грошы і не мода.

Ён, быццам сонца, ззяе для людзей.

Выхоўваць на традыцыях народа

Павінны змалку мы сваіх дзяцей.

М.Грудзінскі

 

Праграма безупыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі патрабуе выхавання падрастаючага пакалення на нацыянальнай культуры, на выкарыстанні патэнцыялу каляндарна-абрадавага цыклу беларускага народа, яго этнаграфічных і краязнаўчых адметасцей у рамках рэспубліканскіх акцый “Я – грамадзянін Беларусі”, “Я гэты край радзімаю заву”, асабліва актуальных у Год малой радзімы.

Сёння назіраецца абуджэнне, цікавасць да выкарыстання народнай спадчыны. Сучасныя рэстараны, кафэ, фае гасцініц усё часцей выкарыстоўваюць у інтэр’еры этнастыль. Пагадзіцеся, што калі ўбычыш плоцік са збаночкам у росквіце сланечнікаў, валошак, то нешта зусім роднае, блізкае, шчырае ўскалыхне душу і мімаволі зачаруе прыгажосцю.

Спадчына – набытак чалавецтва, і гора народу, які губляе яе. Янка Крук, Васіль Ліцьвінка, Алесь Лозка, вядомыя беларускія фалькларысты, лічаць, што рэальны шлях стварэння нацыянальнай адукацыйнай ідэалогіі выхавання  ў засваенні ідэй этнашколы беларусаў.

Любоў чалавека да Радзімы ў першую чаргу звязана з родным краем, са сваёй маленькаю радзімай, дзе прайшло яго дзяцінства, з рэчамі, зробленымі рукамі яго продкаў. Чым ярчэй і змястоўней веды пра родны край, яго людзей, мінуўшчыну і сучаснасць, тым больш эфектыўна будзе вырашацца адна з галоўных задач – выхаванне грамадзяніна-патрыёта. З’яўляючыся носьбітамі традыцыйнай культуры, вучні здольны стаць актыўнымі стваральнікамі сучаснай.

Калі ўзнікла пытанне, як жа разівацца школе ў сучасных умовах, мы былі ўпэўнены, што пойдзем па шляху краязнаўства і даследавання маленькай радзімы. Сумеснымі намаганнямі сям’і, соцыума, установы адукацыі вырашылі зберагчы, развіць, даць другое дыханне цудоўнаму набытку нашых продкаў, закласці падмурак беражлівых адносін да народнай спадчыны.

Спачатку працавалі па сацыяльна-педагагічнай мадэлі «Этнашкола», а пасля сталі актыўна займацца праектна-даследчай дзейнасцю, вырашыўшы выкарыстаць этнаграфічны пласт народнай культуры і выхаваўчы патэнцыял палескай сям’і, заснаваны на традыцыйных працоўных навыках.

Аграгарадок Гоцк Салігорскага раёна – адна з глыбінак беларускага Палесся, дзе народ захаваў сваю самабытнасць. Да гэтага часу ў вёсцы спяваюць народныя песні, музыканты-самародкі граюць на гармоніках, жанчыны і дзяўчаты вышываюць «крыжыкам» і «гладдзю», ствараючы непаўторную прыгажосць. Дарэчы, элементы гоцкай вышыўкі занесены ў энцыклапедыю “Беларускае народнае адзенне”. Вяскоўцы зберагаюць свае тканыя вырабы, вырабы сваіх продкаў і ганарацца  ўкладанкамі, якімі засцілаюць ложкі ў святы. Інтэр’ер хатніх пакояў – сапраўдны музей прыгажосці. Жанчыны старэйшага ўзросту ў святы апранаюць вышытыя фартухі, а свае саматканыя андаракі перадалі школьнаму музею.

У час імклівай урбанізацыі цяжка здзівіць чымсьці новым, асабліва, калі гэта датычыць мінуўшчыны. Як і ў многіх населенных пунктах, у нас таксама паступова змяншаецца колькасць носьбітаў традыцыйнага ладу жыцця. Таму нам патрэбна паспець сабраць залатыя зярняткі фальклору, захаваць народныя рамёствы і ўжытковыя мастацтвы, даведацца пра гістарычнае мінулае вёскі. Для гэтага неабходны сумесныя намаганні прадстаўнікоў маладога і старэйшага пакаленняў.

Значнае месца ў адукацыйным працэсе займае арганізацыя даследчай дзейнасці сродкамі праектаў па вывучэнню этнаграфічнай самабытнасці палескага рэгіёну, яго гістарычнага мінулага. Эфектыўнасці рэалізацыі праектаў па этнаграфіі і краязнаўству садзейнічае сістэма арганізацыі дзейнасці ў дадзеным накірунку: работа пошукавай і лекцыйна-экскурсійнай груп музея, НТВ «Даследчык», “Беларуская хатка” (своеасаблівы філіял музея для правядзення пазакласнай і даследчай работы); “Этнаграфічная майстэрня” (пакой для правядзення заняткаў аб’яднанняў па інтарэсах і прэзентацыі вынікаў дзейнасці гурткоў па дэкаратыўна-прыкладной творчасці), вучнёўскае турыстычнае агенцтва “Землякі”; класныя і агульнашкольныя этнасвяты, фестывалі, віртуальныя экскурсіі, прэзентацыі міні-праектаў; заняткі аб’яднанняў па інтарэсах “Тэатральны фальклор”, “Спадчына”, ”Юны майстар”.

Краязнаўчая работа ажыццяўляецца праз арганізацыю этнавандровак, гутарак з носьбітамі мінуўшчыны і этнамастацтва, праз акцыі па збору рэчаў для музея “Этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк”. Гэта ўсё разам фарміруе маральна-этычныя якасці, талерантнасць, развівае навыкі даследчай і збіральніцкай дзейнасці, выхоўвае паважлівыя адносіны да спадчыны.

Носьбіты народнай творчасці, захавальнікі  традыцый, у асноўным гэта людзі старэйшага пакалення, ахвотна далучаюцца да ўдзелу ў праектах, бо яны бачаць сваю запатрабаванасць і шчыра дзеляцца сваімі здабыткамі.   Прычына не толькі ў любові гаччан да народных звычаяў і абрадаў, але ў іх гасцінасці, сардэчнасці.

 

Эфектыўна працуе НТВ «Даследчык», члены якога маюць добрыя вынікі падчас абароны сваіх даследаванняў на раённых НПК: “Ужытковыя рамёствы вёскі Гоцк”, “Асаблівасці мясцовай гаворкі вёскі Гоцк” (грамата за лепшы даклад на НПК “Сучаснае мовазнаўства” у Мінску ў 2007 годзе), “Этнаграфічныя асаблівасці вясельнага абраду: традыцыі і сучаснасць”, “У глушы Палесся”, “Сімвалы і вобразы беларускага ручніка”, “Мясціны майго дзяцінства”, “Сцежкамі маленькай радзімы”. Неаднаразова вучні атрымлівалі магчымасць прадставіць сваю працу ў НДАЛ “Зубраня” і атрымаць узнагароды.

Рэалізацыя праектаў па краязнаўству і этнакультуры скіроўвае асобу вучня,  грамадскую свядомасць да гонару за багатую спадчыну беларусаў, родную мілагучную мову, мудрую этнапедагогіку. Удзельнікі праектаў атрымліваюць задавальненне ад сваёй працы: ім цікава ажыццяўляць этнаграфічныя вандроўкі, заходзіць у хату да носьбіта, запісваць яго аповед, пасля прааналізаваць, сістэматызаваць матэрыял і стварыць даследчую працу альбо прыгожы сувенір сваімі рукамі. Набытыя культурна-этнаграфічныя веды прымяняюць у жыцці: ведаюць народныя гульні, рэцэпт “кіслых” блінцоў і прыкметы спечанага хлеба, спяваюць валачобныя песні. Вучні імкнуцца зразумець сутнасць народных традыцый, вывучаюць дыялектычныя асаблівасцямі мясцовай гаворкі. Вучні развіваюцца, павышаюць свае сацыяльныя і даследчыя кампетэнцыі. А самае галоўнае, ніхто з вучняў не сказаў, што гэта не модна, не сучасна.

Творчы падыход да папулярызацыі этнаграфічнай спадчыны садзейнічае фарміраванню сапраўднага беларуса-патрыёта, які ў плыні краязнаўчай і этнаграфічнай дзейнасці набывае сацыяльна-культурную кампетэнтнасць.

Многія праекты – пераможцы мерапрыемстваў рэспубліканскіх акцый і конкурсаў. Праекты “Рамёствы жывуць і сёння” і “Запрашаем на Палессе!” адзначаны дыпломамі Лаурэатаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел конкурсе “Пазнаём Беларусь разам” у намінацыі “Культурная спадчына майго краю” у 2017 годзе. Дыплом абласнога ўзроўню ІІ ступені атрымалі ў 2018 годзе за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе “Дарогамі памяці”  у намінацыі “Сёстры хатыні”, даследаваўшы трагічнае мінулае вёскі Гоцк.

У 2019/2020 навучальным годзе вучні сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу даследчых работ “Малая радзіма вялікіх людзей” у дзвух намінацыях “Постаці слаўныя краю майго” (дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь I стeпені) і “Пуцявінамі маіх землякоў (дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь II ступені).

Аб выніках рэалізацыі краязнаўчых праектаў пісалі артыкулы для конкурсаў, арганізаваных газетай “Пераходны ўзрост”: атрымалі грамату пераможцы ў 2018/2019 навучальным годзе і дыплом 1 ступені ў 2019/2020 навучальным годзе.

Плённая мэтанакіраваная дзейнасць у накірунку этнаграфіі і краязнаўства дапамогла калектыву аднадумцаў стаць пераможцамі 1-га Конкурсу мясцовых ініцыятыў Праекта ЕС ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” у 2016 годзе і атрымаць Грант на рэалізацыю культурна-этнаграфічнага праекта “Палескі край – крыніца прыгажосці і натхнення” у форме тура выхаднога дня “Запрашаем на Палессе!”. Творчы калектыў педагогаў, вучняў, мясцовага насельніцтва арганізаваў адпачынак у сельскай мясцовасці сродкамі культурна-пазнавальнага турызму як для дарослых, так і для дзяцей з мэтай прыцягнення ўвагі да беларускага Палесся як рэгіёну, багатаму сваімі этнаграфічнымі і працоўнымі асаблівасцямі.  Кожны прыпынак экскурсійнага машрута – вынік дзейнасці таго ці іншага праекта (прэзентацыя).

Госці знаёмяцца з этнаграфічнай спадчынай, традыцыйнай культурай і побытам жыхароў палескага рэгіёну, з вядзеннем  прыватнага бізнесу ў сялянска-фермерскіх гаспадарках.

Праца над праектамі мае добры вынік, бо ніхто не застаецца раўнадушным у справе адукацыі моладзі сродкамі краязнаўства:

  • настаўнікі абслугоўваючай і тэхнічнай працы, педагогі дадатковай адукацыі на занятках вучаць вышываць, вырабляць сувеніры, ствараць творчыя нумары для фэстаў, свят;
  • пошукавая група музея этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк збірае этнаграфічны і краязнаўчы матэрыял;
  • педагог-арганізатар і класныя кіраўнікі ажыццяўляюць выхаваўчыя справы, супрацоўнічаюць з носьбітамі.

Вынікі праектнай дзейнасці запатрабаваны. Матэрыялы даследчых работ і праектаў шырока трансліруюцца ў адукацыйным працэсе: выкарыстоўваюцца для напісання лекцый і экскурсій у музеі этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк, на занятках аб’яднання па інтарэсах “Юныя этнографы”, на ўроках беларускай мовы і літаратуры, гісторыі Беларусі. Многія матэрыялы выкарыстоўваюцца ў конкурсе даследчых работ “Пад знакам ХХІ стагоддзя” па вучэбных прадметах.

Праекты дапамагаюць кансалідаваць намаганні зацікаўленых людзей вакол ідэі захавання традыцый вёскі Гоцк, фарміруецца новы ўзровень партнёрскіх узаемаадносін паміж навучэнцамі і педагогамі.

Як бачыце, сумеснымі намаганнямі сям’і і школы можна зберагчы, развіць, даць другое дыханне цудоўнаму набытку нашых продкаў, закласці падмурак беражлівых адносін да народнай культуры, мовы, Радзімы. У гэтым і заключаецца адзін з накірункаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення сродкамі рэгіянальнага краязнаўчага кампанента ў сістэме адукацыйнага працэсу.

свернуть

Музей этнаграфіі і побыту в.Гоцк – цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі

Музей этнаграфіі і побыту в.Гоцк – цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі

Даліда Людміла Міхайлаўна,

                                                                                   намеснік дырэктара па ВР

                                                                                                    Адрас:

                                           223735  Салігорскі раён.  в. Гоцк

           зав. Каржа 1”А”

Змест работы

Уступ        .........................................................................................…........ 4

Візітка музея..................................................................................................5

Мэты і задачы музея.....................................................................................6

Асноўныя этапы дзейнасці музея................................................................7

Музей этнаграфіі і побыту в.Гоцк – цэнтр грамадзянска-патрыятыч-

нага выхавання моладзі...................................................................9

  1. Характарыстыка-апісанне музея этнаграграіі в.Гоцк.................12
  2. Нарматыўна-прававое і арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці музея……………………………………………………………….14
  3. Метадычная работа……………………………………………….14
  4. Гурткавая і даследчая работа…………………………………….15
  5. Работа лекцыйна-экскурсійнай групы………………………… .16
  6. Культурна-масавая дзейнасць музея……………………………16
  7. Экспазцыйная і фондавая работа..................................................19
  8. Этнамайстэрня – скарбонка ўжытковага і дэкаратыўна-

               прыкладнога мастацтва..................................................................21

1.9.    Поспехі іасягненні………………………………………………...22

Заключэнне .............................................................................................…...24

Літаратура               .................................................................................…...25

Дадатак……………………………………………………………………    26

Уступ

       Сацыяльныя працэсы ХХ стагоддзя разбурылі традыцыйны ўклад жыцця, паглыбілі разрыў паміж пакаленнямі, выклікалі крызіс мінулых інстытутаў выхавання і сацыялізацыі .У ХХІ стагоддзі выхаванне і развіццё асобы, яе ўнутранага свету (сэнсаў, каштоўнасцяў, ідэалаў, маральных нормаў) павінны стаць прыярытэтнымі мэтамі адукацыі. А сапраўднае выхаванне не можа не быць нацыянальным. Чалавек павінен жыць у свеце не як у чужым доме, а як ў сваім [2]

       Галоўнаю мэтаю сістэмы адукацыі любой краіны з’яўляецца фарміраванне грамадзяніна-патрыёта. Без гэтага немагчыма існаванне самой дзяржавы. А патрэбна пачынаць у гэтым накірунку з выхавання любові да маленькай радзімы, з чаго вырасце гонар за сваю краіну.

       Асаблівае значэнне ў справе выхавання грамадзянскіх якасцей вучняў належыць краязнаўству і этнаграфіі. Звесткі пра родны край, сваю вёсачку, сваіх продкаў – блізкія і зразумелыя дзецям, таму працэс засваення этнаматэрыялу становіцца больш лёгкім.

Вывучэнне і пазнанне роднага краю адкрывае шырокія магчымасці для пошуку, даследавання, нават адкрыццяў. Знаёмячыся з этнаграфічным мінулым, носьбітамі спадчыны, дзеці знаходзяць у іх падставы для гонару за сваю зямлю і яе людзей, на чым грунтуецца любоў да Айчыны, жаданне служыць ёй.

      Асновай для краязнаўчай працы стала Палажэнне аб Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыі “Наш край”, прынятае ў 1992 годзе. Галоўная задача Палажэння – сродкамі турызму і краязнаўства фарміраваць у моладзі пачуццё патрыятызму, дбайнага працаўніка і клапатлівага сем’яніна – супала з нашым разуменнем выхаваўчых задач.

Фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму ў школьнікаў – адна з важнейшых задач вучэбна-выхаваўчага працэсу. Дасягненне яе немагчыма без выхавання павагі да сваёй культуры, традыцый, мовы.[1]

         Вывучаючы фальклор, прылады працы, хатняе начынне, вырабы вяскоўцаў, дзеці бачаць сапраўдную душу народа. Можна сто разоў гаварыць пра талент, працавітасць, дасціпнасць і мудрасць беларусаў, але лепш, калі дзіця само пачуе песні мясцовых жанчын, паглядзіць, як пляце кашы дздуля-майстар, і павучыцца ў яго. Тады дзіця пераканаецца, што прыгожыя словы пра яго народ не абстракцыя, што яму ёсць чым ганарыцца.

        Многае, аб чым было сказана вышэй, можа выканаць наш школьны музей этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк Салігорскага раёна. Галоўная мэта нашага ўдзелу ў конкурсе – паказаць вопыт працы педагагічнага калектыву па выкарыстанню музейнай педагогікі і мерапрыемстваў на базе музея, які сапраўды стаў цэнтрам грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі. 

  1. Агульная плошча 32 м. кв.

 

  1. Асноўныя разделы экспазіцыі:

 

  1. Бабін кут
  2. Ткацтва
  3. Народнае адзенне
  4. Вышыўка
  5. Прылады працы
  6. Кросны
  7. Посуд
  8. Дэкор інтэр’ера

 

Агульная колькасць экспанатаў

                  262

          На базе музея працуюць гурткі і факультатывы:

  1. Спадчына роднага краю”
  2. “Беларуская вышыўка”
  3. “Этнаграфічная майстэрня”
  4. “Мастацтва вуснага слова”
  5. “Тэатральны фальклор”
  6. “Этнаграфія вёскі Гоцк”

Мэты і задачы дзейнасці музея

 

     Музей установы адукацыі садзейнічае фарміраванню нацыянальнай свядомасці навучэнцаў, беражлівым адносінам да помнікаў гісторыі і культуры

 

      Задачамі музея з’яўляецца:

  -удзел ва ўдасканаленні 

 вучэбна-выхаваўчай работы;

 

  • - садзейнічае выхаванню нацыянальнай свядомасці, патрятызму, павагі да беларускай этнаграфічнай спадчыны;
  •  
  • - правядзенне культурна-асветніцкай работы сярод навучэнцаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва;
  •  
  • - ахова і прапаганда помнікаў гісторыі і культуры роднага краю.

Асноўныя этапы дзейнасці музея этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк па фарміраванню грамадзянска-патрыятычных якасцей навучэнцаў

 

№ п.п.

Год

Накірунак дзейнасці

1.

26.01.1998

Дата заснавання музея

2.

2000

4 месца ў раённым фестывалі гісторыі і культуры “Пад белымі крыламі (агляд-конкурс школьных музееў)

3.

2004

1 месца ў раённым фестывалі беларускай гісторыі і культуры “Пад белымі крыламі” (агляд-конкурс школьных музееў)

4.

2004

Стварэнне этнамайстэрні сучасных промыслаў і мясцовага ўжытковага мастацтва (філіял музея)

5.

2004

Раённы семінар для дырэктароў школ Салігоркага раёна “Прэзентацыя СПМ “Этнашкола”

6.

2005

3 месца ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Пад знакам ХХІ стагоддзя”

“Асаблівасці мясцовага ўжытковага мастацтва в.Гоцк”

7.

2005

2 месца ў абласным кірмашы ў г. Жодзіна

(этнамастацтва в.Гоцк”)

8.

2005

Дыплом 3 ступені на абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Асаблівасці ўжытковых мясцовых мастацтваў”

9.

2005

Удзел музея ў рабоце раённага пасяджэння клуба настаўнікаў-інаватараў “Пошук”

10.

2006

Дыплом лаурэата абласнога конкурсу краязнаўчых музеяў

11.

2006

Дыплом 3 ступені за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Дзень Зямлі.Беларусь 2006”. Намінацыя: фальклорна-этнаграфічны праект “Беларускі мацярык”

12.

2006

Прэзентацыя СПМ “Этнашкола” на раённай педагагічнай канферэнцыі

13.

2006

3 месца ў раённым конкурсе “У музей адукацыі Салігорскага раёна”

14.

2006

3 месца ў раённым конкурсе ”Мая сям’я ў датах і падзеях”

15.

2007

2 месца ў конкурсе на лепшы праект краязнаўчага маршрута “Мой край” у рамках раённага этапу рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

16.

2007

1 месца на лепшую даследчую работу ў рамках раённага этапа рэспубліканскай экспедыцыі “Наш край” у намінацыі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”

18.

2007

3 месца на лепшую даследчую работу ў рамках раённага этапа рэспубліканскай экспедыцыі “Наш край” у намінацыі “Культурная спадчына”

19.

2008

Прэзентацыя музейнай дзейнасці ў свяце в.Гоцк

20.

2008

Удзел у раённым этнакірмашы ў г.Салігорску

21.

2009

Раённы семінар для намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце” Дзейнасць педкалектыва ў рамках СПМ “Этнашкола”

22.

2009

Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў ”Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне малодшых школьнікаў”

23.

2009

Удзел ў раённым і абласным конкурсе метадычных матэрыялаў “Выхаванне грамадзяніна-патрыёта сродкамі нацыянальнай культуры” (дыплом абласнога метадычнага кабінета)

24

2010

Удзел у раённым мерапрыемстве “Свята першай баразны”

25.

05-17.04

2010

Раённая эстафета патрыятычных спраў “Перамога. Патрыятызм. Радзіма”

26.

Май 2010

2 месца ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Пад знакам ХХІ стагоддзя” (секцыя беларускай мовы і літаратуры) Даследчая работа “Дыялектычныя асаблівасці мясцовай гаворкі”

27

2010

2 месца. Раённы конкурс этнаграфічных музееў устаноў адукацыі

28

2010

1 месца. Абласны конкурс этнаграфічных музееў устаноў адукацыі

29

2010

Дыплом лаўрэата

Рэспубліканская НПК”Краязнаўчыя музеі”

 НДАЦ  “Зубраня”

30

Лістапад 2010

Рэгіянальны бацькоўскі сход “Сям’я і школа: выхаванне патрыятызму”

31

5 студзеня 2011

Раённы семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі Салігорскага раёна

32

Красавік 2011

Удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў і школьнікаў “Сучаснае мовазнаўства і культуралогія ў працах маладых вучоных”

33

Красавік 2011

Раённая навукова-практычная канферэнцыя “Пад знакам ХХІ стагоддзя”. Даследчая праца “Гоцкае вяселле: традыцыі і сучаснасць”

34

4-5 красавіка

2011

Удзел у рэспубліканскіх краязнаучых чытаннях педагагічных работнікаў. Выступлеенне з вопыту работы ”Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі праз даследаванне гісторыка-культурных  і прыродных асаблівасцей края”

 

Музей этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк –

цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі

                                                            Духоўны скарб не грошы і не мода.

                                                                             Ён, быццам сонца ззяе для дзяцей.

                                                                             Выхоўваць на традыцыях народа

                                                                             Павінны змалку мы сваіх дзяцей.

                                                                                                   М.Грудзінскі

 

На сучасным этапе назіраецца абуджэнне, цікавасць да выкарыстання народнай духоўнай і матэрыяльнай мастацкай і аўтэнтычнай спадчыны. Сучасныя рэстараны, кафэ, фае гасцініц  усё часцей выкарыстоўваюць у інтэр’еры этнастыль і рэчы далёкага мінулага, якія мы бачым у краязнаўчых і этнаграфічных музеях. Плоцік са збаночкам у росквіце сланечнікаў, валошак шчыра ўскалыхне душу і мімаволі зачаруе прыгажосцю, павее нечым зусім родным,  блізкім і дарагім.

Усе рэчы, створаныя народнымі майстрамі, нясуць адбітак мастацтва: кошык з лазы, тканыя посцілкі, вышыванкі, маляваныя ці саломкай інкрусціраваныя дошчачкі. Народная педагогіка вучыць бачыць і разумець прыгожае вакол сябе, ці то ручнік, ці то песня, што спявае бабуля.

Спадчына – набытак чалавецтва, і гора народу, які губляе яе. Мы павінны зрабіць свой уклад у скарбонку сусветнай культуры, захаваўшы самабытнасць сваёй нацыянальнай культуры, і тым самым “зоймем свой пачэсны пасад між народамі” [10].

Самабытнасць нашай вёскі не патрэбна адраджаць. Здаецца, што нашы жыхары захавалі незнаёмае нам мінулае, некранутае ўсялякімі перабудовамі. У дамах і кватэрах нашых сялян, побач з сучаснымі моднымі гарнітурамі прысутнічаюць даматканыя посцілкі, вышытыя сурвэткі і абрусы. Яны перадаюцца з пакалення ў пакаленне і захоўваюць цяпло і ласку бабуліных рук, стварыўшых гэты цуд. Каб зберагчы лепшыя традыцыі і асаблівасці нашай роднай вёскі Гоцк, няма лепшага сродка як этнаграфічны музей.

 Любоў чалавека да Радзімы ў першую чаргу звязана з родным краем, са сваёй маленькаю радзімай, дзе прайшло яго дзяцінства, з рэчамі, зробленымі рукамі яго продкаў, з песнямі, што спявалі многія пакаленні. Чым ярчэй і змястоўней веды пра родны край, яго людзей, мінуўшчыну і сучаснасць, тым больш эфектыўна будзе вырашацца адна з галоўных задач – выхаванне грамадзяніна-патрыёта.

Менавіта такога прынцыпу прытрымліваецца педагагічны калектыў ДУА “Гоцкай сярэдняй школы Салігорскага раёна”(фота 1,2), які вырашыў выкарыстаць вялікі выхаваўчы патэнцыял палескай сям’і, заснаваны на народнай культуры, багатай спадчыне.

Вёска Гоцк Салігорскага раёна – адна з глыбінак беларускага Палесся. Знаходзіцца яна на мяжы з Лунінецкім раёнам Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласці.

Вялікая Айчынная вайна не абмінула вёску. У лютым 1943 года вёска амаль дашчэнту была знішчана карнікамі. Людзі паспелі схавацца ў лесе. Але працалюбівы, моцны духам народ адрадзіў вёску з попелу. Сення ў ей каля 2 тысяч жыхароў, 24 мнагадзетныя сям’і, у якіх выхоўваецца ад 3 да 11 дзяцей. У раёне ўсе ведаюць сям’ю, што выхавала 17 дзяцей.

Жыхары вёскі захавалі сваю самабытнасць. Многія старэйшыя жыхары прытрымліваюцца спрадвечнага ладу жыцця, заведзенага продкамі, беражліва захоўваюць традыцыі дзядоў і прадзедаў Да гэтага часу ў вёсцы спяваюць народныя песні з мясцовым каларытам, музыканты-самародкі граюць на гармоніках, жанчыны і дзяўчаты вышываюць крыжыкам і гладдзю, ствараючы непаўторную прыгажосць, вяжуць шыдэлкам карункі. Ёсць два майстры, што займаюцца разьбой па дрэву.

Захаваліся і самабытныя дыялектычныя асаблівасці мясцовай гаворкі (дадатак 8).

Гадоў 10 таму ў вёсцы ткацтва было распаўсюджанай з’явай. Зараз толькі некалькі жанчын у зімовы час займаецца гэтай справай. Яны зберагаюць свае тканыя вырабы, вырабы сваіх матуль і ганарацца  ўкладанкамі, якімі засцілаюць ложкі ў святы.

Адметнай асаблівасцю вёскі з’яўляецца і тое, што многія жанчыны пякуць свой хлеб з жытняй мукі. Ёсць гаспадыні, якія амаль не купляюць яго ў магазінах (фота 3).

Жанчыны старэйшага ўзросту ў святы апранаюць вышытыя фартухі і шаўковыя спадніцы з рознакаляровымі каснікамі. Элементы гоцкай вышыўкі занесены ў энцыклапедыю “Беларускае народнае адзенне”.

Інтэр’ер хатніх пакояў упрыгожваюць вышыванкі:  фіранкі, настольніцы, набожнікі, просціны, ражкі. Іншы пакой – сапраўдны музей прыгажосці (фота 4).

У сем’ях з пакалення ў пакаленне перадаюцца навыкі гэтых мясцовых ужытковых рамёстваў. Ёсць цэлыя сямейныя дынастыі, што зберагаюць і перадаюць сваё майстэрства.

Кожны жыхар вёскі можа паведаць адну з легенд аб яе паходжанні. У літаратурным варыянце легенду аб паходжанні вёскі запісаў Аляксей Міхайлавіч Ненадавец, складальнік кнігі “Міншчына” аб назвах населенных пунктаў паводле легендаў і паданняў.

А сваё самае распаўсюджаннае прозвішча Ермаковіч яны звязваюць з Ермаком, які хаваўся ў палескіх лясах як беглы катаржны з Сібіры.    

У кожнага чалавека з выразам “бацькоўская хата” узнікаюць свае асацыяцыі. Для кагосці гэта кватэра ў шматпавярховым доме, для некага – драўляны дом ля старых быроз, што растуць абапал вясковай вуліцы. Але якім бы ні было тое месца, дзе прайшлі гады дзяцінства, юнацтва і дзе з любых жыццёвых дарог цябе заўсёды чакае гасціннасць і утульнасць, для беларусаў “бацькоўская хата” – гэта ўсё ж такі цёплая печ, доўгія лавы, засланыя вышыванымі ручнікамі, гліняныя збаны, глечыкі. Падобныя вобразы ўзнікаюць нездарма, бо хоць у такіх хатах жылі не мы і не нашы бацькі, але дзяды і прадзеды – дакладна.

Гэтаму ўяўленню пра вясковы побыт садзейнічае і музей этнаграфіі вёскі Гоцк, дзе ўнутранае ўбранства нагадвае менавіта сялянскую хатку. Школьны музей этнаграфіі і побыту в. Гоцк – гэта вясковая хатка, авеяная цеплынёй вясковага дома, дзе старыя дзедавы рэчы маюць заслужаны адпачынак і надзейна захаваны ад разбуральнага ўздзеяння часу (фота 5).

  Гэта цэлы сялянскі свет: бабін кут – кухня, покуць – чырвоны кут. Хата – наша калыска, утульнае і цёплае гняздо, адкуль выляцелі і вяртаемся назад з далёкіх і блізкіх дарог.

Саматканыя ручнікі, якіх шмат ў музеі, засцерагалі ад бяды, злога вока пры нараджэнні дзіцяці, на вяселлі (фота 6).

   З вялікай пашанай ставіліся да ручнікоў нашы продкі, гэта:

  • дарога: пачатак і канец;
  • чалавечы лёс, жыццё;
  • каляндар прыроды;
  • песня, яе настрой, што спявала гаспадыня, ткучы ручнік;
  • ім павязаны надмагільныя крыжы;
  • абярэг ад эпідэміі, засухі, граду і гэтак далей;
  • ручнік- абыдзеннік для штодзённага ўжытку [13].

Зайдзіце ў любую сялянскую хату нашай вёскі. Ручнікі прывабліваюць погляд, здіўляюць сваёй арыгінальнасць і прыгажосцю.Перш за ўсё – ручнікі на покуці, беленькія, чыстыя, аздобленыя прыгожым сакавітым арнаментам, ручнікі заўсёды гарманічна выглядаюць ў інтэр’еры. Асабліва урачыстыя ручнікі-набожнікі, якімі ахінаюць абразы (фота 6). Ручнік – неад’емны атрыбут беларускага вясковага побыту. Асаблівасці духоўнай культуры беларусаў надзялялі геаметрычны арнамент ручніка яркімі элементамі, якія сімвалізавалі дабро, праўду, прыгажосць, любоў, павагу да працы. Менавіта ручнік з найбольшай яркасцю ўвасабляе нацыянальныя рысы арнаментальнага мастацтва, высокае майстэрства ткацтва і вышыўкі [6]

      З цягам часу імкліва сціраюцца этнаграфічныя адрозненні не толькі паміж блізкімі народамі, але і народамі зусім розных традыцый. Таму менавіта печы, драўляныя лавы і бандарныя вырабы з’яўляюцца часцінкай падмурка нацыянальнай адметнасці беларусаў. Сёння такі падмурак трэба ўмацоўваць.

      У этнаграфічным музеі можна адпачыць ад штодзённай мітусні, захапіцца прыгажосцю тканых і вышываных вырабаў, паслухаць цішыню мінулых эпох, пазнаёміцца з рэчамі, якімі карысталіся нашы продкі.

Першымі крокамі на шляху стварэння музея лічым этнавандроўкі. Гэта вельмі прыдатная форма як для першапачатковага этапа, калі ідзе збор, назапашванне этнавідаў, так і далейшага супрацоўніцтва з носьбітамі этнаграфічнай спадчыны. У час вандровак вучні адчуваюць сябе не пасіўнымі назіральнікамі, а навукоўцамі, даследчыкамі, збіральнікамі мясцовых скарбаў[1]. Яны вандравалі ад ад хаты да хаты, сустракаліся з мясцовымі жыхарамі, майстрамі-умельцамі, рабілі запісы, фотаздымкі. Дакраналіся да беларускай даўніны, спрабавалі сябе ў тым ці іншым рамястве. Падчас вандровак у вучняў фарміраваліся такія якасці, як калектывізм, уменне працаваць разам.

Музейная педагогіка – няпростая, але вельмі карысная і неабходная праца. І ў Мінскай вобласці музейнай справе надаецца самая пільная ўвага.

Музей – гэта цікавыя экскурсіі, экспазіцыі створаны для вучняў, бацькоў, тут захоўваецца народная памяць. Музей далучае дзяцей і юнацтва да родных этнакультурных традыцый.

       Фарміраванне асобы, развіццё яе творчых здольнасцей павінны абапірацца на этнапедагогіку, фальклор, на сапраўдныя нацыянальныя каштоўнасці,. традыцыі і звычаі.

Запавед продкаў – гэта тое, што засталося нам, нашчадкам, ад шматлікіх пакаленняў беларусаў, якія жылі на гэтай зямлі за шмат гадоў да нас, і тое, што мы павінны будзем захаваць і перадаць нашым нашчадкам. У гэтым вялікая роля належыць музею, які адлюстроўвае значэнне непарыўнасці сувязі пакаленняў, выхоўвае пачуццё адказнасці за далейшы лёс нацыянальнай культуры [11].

Музей дапаможа захаваць багаты матэрыял і духоўны скарб беларускага народа, не згубіць яго мудрасці,  традыцый, мовы, сфарміраваць ў школьнікаў пачуццё грамадзянскасці і патрыятызму.

 

1.1. Характарыстыка-апісанне музея этнаграфіі і побыту в.Гоцк

Датай заснавання лічыцца 26.01.1998 года года на падставе рашэння педагагічнага савета (прат. № 2 ад 26.01.1998 г.) і загада № 35 ад 05.02.1998 г.

Першапачаткова ён называўся этнаграфічны, а з 2004 года – музей этнаграфіі і побыту в. Гоцк.

Размешчан ён на другім паверсе УА “Гоцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”. Экспанаты музея, якіх на сёння 262, сістэматызаваны па наступным тэматычным накірункам: “Народнае адзенне” (фота 7), “Ткацтва” (фота 6), “Вышыўка” (фота 6), “Прылады працы” (фота 8), “Бабін кут”, “Посуд” (фота 9) і іншыя.

У кожнай тэматычнай экспазіцыі – мэтанакіраваная дэманстрацыя музейных рэчаў, размешчаных і растлумачаных у адпаведнасці з пастаўленай тэмай. Тэматыка экспазіцый сведчыць аб найбольш тыповых існуючых з’явах этнаграфіі і побыту палескай вёскі. Амаль усе прадметы арыгінальныя, за выключэннем тых, што адноўлены  па чарцяжах (напрыклад, прылада для здымання абутку, прэс для адціскання сыру).

Да аб’ёмных арыгінальных экспанатаў адносіцца ложак, кросны, шафа, услон, маслабойка, кашыца, адзенне, прылады працы.

Да экспанатаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва адносіцца пано (вышыўка крыжыкам і гладдзю), прадметы вышытага дэкору (ручнікі, дываны, сурвэткі).

Характарыстыка экспазіцыйнай плошчы:

1.     Верхні экспазіцыйны пояс размяшчае пано (вышыўка крыжыкам, гладдзю).

2.     Асноўны экспазіцыйны пояс размяшчае ўсе асноўныя экспазіцыі.

3.     Гарызантальныя вітрыны прызначаюцца для часовых выстаў (напрыклад, “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, “Яны абаранялі Айчыну”). Размешчаны яны ўздоўж сцяны.

4.     На подзіуме размешчаны буйныя прылады працы.

У цэлым памяшканне музея прадстаўляе комплексную падачу матэрыяла. Вядучыя экспанаты знаходзяцца ў цэнтры ўвагі і з’яўляюцца рэчавымі экспанатамі. Асноўныя з іх суправаджаюцца навукова-дапаможным матэрыялам (невялічкімі тэкстамі – суправаджэннямі, анатацыямі), што дапамагае мець асноўныя звесткі пра экспанат і без экскурсавода дазваляе зразумець змест экспазіцыі і атрымаць неабходную інфармацыю.

Для зберажэння экспанатаў ад свету вокны закрыты плотнай тканінай і шторамі.

Музейныя фонды папаўняюцца з дапамогаю правядзення акцый па збору музейных экспанатаў сярод мясцовага насельніцтва.Некаторыя з іх сабраны ў суседніх вёсках.

       Першае ўражанне пры ўваходзе ў музей – звычайная сялянская хатка XX стагоддзя, але з адметнасцю палескага рэгіёну.

       Не сакрэт, што гонарам музея ў першую чаргу з’яўляецца яго экспанаты: рэчы і прадметы, якія ўчора ляжалі ў сенцах, хляве, на гарышчы бабулінага дома ці ў куфры. Кожная рэч, якая беражліва захоўваецца ў экспазіцыі, мае свой цікавы лёс, адметны характар. Пры ўваходзе ў стылізаваную вясковую хату адразу ўзнікае жаданне ўважліва разгледзець кожны экспанат, абавязкова патрымаць яго ў руках, а яшчэ бясконца слухаць цікавы аповед экскурсаводаў пра жыццё продкаў. І хоць многае з таго, што раскажуць вучні, вядома, нейкае нябачнае цяпло сагравае душу, настройвае на лад беларускай даўніны. Безумоўна, прылады працы і бандарныя вырабы пацямнелі ад часу, але выгляд у іх радасны, вясёлы, таму што побач на сценах красуюцца яркія ручнікі, ражкі, сурвэткі з аўтэнтычнымі ўзорамі кветавай рознакаляровай гамы.

      Ганарымся мы такімі рэдкімі рэчамі, як прылада для здымання абутку, калаўротамі для прадзення воўны ці кудзелі і вялізнай ступай з таўкачом, якія жывуць цэлае стагоддзе.

       А ці захаваліся самаробныя дзіцячыя хадункі ў іншых вёсках? У нашым музеі іх ажно два.

       У 2009 годзе музею адна гаспадынька перадала ў дар андарак сваёй маці, якому 50 год, а выглядае ён быццам учора пашыты і пафарбаваны. На жаль, не паспела знасіць яго гаспадыня.

          Адно з галоўных месц у сялянскай хаце, безумоўна, займае печ. У ёй гаспадыня гатуе стравы, сушыць грыбы і ягады, а сцюдзёнаю зімою дорыць жаданае цяпло. Кросны таксама займаюць пачэснае месца.

        Можна смела сцвярджаць, што існуюць у народзе, сярод сялян, дзве рэчы, без якіх беларус не лічыць сябе беларусам, – гэта бульба і ручнік. Бо калі на абедзенным стале няма смачнай бульбачкі, а ў хаце (на ложку, на сцяне ці на абразах) не вісіць вышыты белы ручнік, то гэта хата і не хата.

      Таму і ў нашым музеі значнае месца займаюць ручнікі: тканыя і вышываныя. Загадкавыя чырвона-белыя фігуркі, сіне-зялёныя, фіялетавыя жоўтыя кветкі і птушкі на белым палатне зачароўваюць дзіцячыя сэрцы і вока сталага чалавека.

На покуці – абразы, а каля драўлянага ложку, засцеленага саматканай дзяругай, падвешана калыска для немаўляці (фота 5). На падлозе падножнікі і посцілкі.

         Падчас экскурсій, якія выходзяць за межы музея, можна на школьным двары заглянуць на паляну казачных звяроў, пасядзець на возе, бо “конік пасецца” (фота 10), убачыць сапраўдныя жорны, млын, калодзеж, каля якога ходзяць жоравы, а ў гняздзе сядзяць буслы (фота 11).

        Каб вучні ахвотна наведвалі музей, яго не варта ператвараць у пакой забаронцаў. Шматлікія экспанаты шырока выкарыстоўваюцца на ўроках, выхаваўчых мерапрыемствах, інфармацыйных і класных гадзінах.

1.2. Нарматыўна-прававое

і арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці музея

Музей этнаграфіі в. Гоцк працуе ў адпаведнасці з нарматыўна-прававой дакументацыяй, што тычыцца музейнай дзейнасці. У сакавіку 2010 года ажыццяўлялася праверка дзейнасці нашага музея супрацоўнікамі Салігорскага краязнаўчага музея Слонім Н. В., Пракопавай Л. В. Праверка паказала наяўнасць усёй неабходнай дакументацыі. Госці-правяраючыя аставілі станоўчы запіс аб дзейнасці музея ў кнізе водгукаў.

Асноўнымі дакументамі музея з’яўляецца:

  1. пашпарт музея;
  2. інвентарная кніга (прашнураваная і зацверджаная пячаткай дырэктара школы);
  3. кніга водгукаў;
  4. кніга ўліку наведвальнікаў;
  5. акты атрымання экспанатаў музея;
  6. план работы Савета музея;
  7. тэксты лекцый і тэматычных экскурсій;
  8. метадычная літаратура;
  9. сцэнарыі свят, абрадаў, мерапрыемстваў [11].

Штогод у верасні адбываецца першае пасяджэнне Савета музея, на якім выбіраюцца адказныя з ліку настаўнікаў за арганізацыю работы секцый, а групы ствараюцца з ліку вучняў:

*    лекцыйна-экскурсійная група

*    пошукавая група;

*    секцыя культурна-масавай работы

У Савет музея ўваходзяць кіраўнікі груп-секцый, прадстаўнікі  гурткоў, кіраўнік музея і дырэктар школы

План работы Савета музея складаецца з трох асноўных накірункаў:

*    арганізацыйная работа;

*    навукова-даследчая работа;  

Савет музея праводзіць пасяджанні 1 раз у чвэрць, дзе разглядаюцца асноўныя пытанні па арганізацыі дзейнасці музея. Па выніках пасяджэнняў вядуцца пратаколы за подпісам кіраўніка музея.

 

1.3. Метадычнае  работа музея

Адным з накірункаў метадычнай работы ў музеі з’яўляецца вывучэнне вопыту работы школьных музеяў Беларусі. І хоць гэта збор артыкулаў перыядычнага друку ў асноўным з “Настаўніцкай газеты”, ён з’яўляецца вельмі карысным, бо часта добрую ідэю, параду, вопыт работы іншых музеяў можна выкарыстаць  і ў сваёй працы.

Члены лекцыйна-экскурсійнай групы зрабілі добрую справу. Яны стварылі з дапамогай часопіса “Вясёлка” альбом “Музей у малюнках і каментарыях”, які карыстаецца поспехам у вучняў пры наведванні музея. Яго ж выкарыстоўваюць класныя кіраўнікі ў выхаваўчай рабоце.

А вучні гуртка “Этнаграфія в. Гоцк” пачалі ў 2009 годзе сістэматызаваць матэрыял з газеты “Звязда” пад рубрыкай “Свет і сусвет чалавека” паводле матэрыялаў Аксаны Катовіч і кандыдата мастацтвазнаўства, фалькларыста і этнографа Янкі Крука. Матэрыял сістэматызуецца ў папку “Сімволіка беларускай абраднасці”. Ён цікавы для гурткоўцаў і выкарыстоўваецца для напісання лекцый і экскурсій, а таксама ў пазакласнай рабоце.

    Метадычную дапамогу школьнаму музею аказвае Салігорскі краязнаўчы музей.

1.4. Гурткавая  і даследчая работа

На базе музея з 2006 года працуюць самыя разнастайныя гурткі і факультатывы (фота 12):

*    “Спадчына роднага краю” (кіраўнік Таратута Н. М.);

*    “Беларускі фальклор” (кіраўнік Таратута Н. М.);

*    “Беларуская вышыўка” (кіраўнік Нагорная Т. М.);

*    “Этнаграфія в. Гоцк” (кіраўнік Даліда Л. М.);

*    “Мастацтва вуснага слова” (настаўнікі пачатковых класаў);

*    “Народныя гульні” (кіраўнік Вялічка Л. М.)

Члены гурткоў займаюцца не толькі пошукавай, але і навуковай справай. А дакладней сказаць, шукаюць, збіраюць, вывучаюць сістэматызуюць матэрыял  дзеля таго, каб напісаць навукова-даследчую працу. Пры музеі працуе навуковае таварыства вучняў “Даследчык”. У час даследчай дзейнасці вучні гутарылі з носьбітамі мясцовых ужытковых рамёстваў, вывучалі сакрэты іх майстэрства, біяграфічныя звесткі, запісвалі іх паведамленні, рабілі фотаздымкі і відэазапісы Майстры запрашаліся і ў школу (фота 13), дзе ў выглядзе практычных заняткаў перадавалі свой вопыт вучням: Салаўёва Е.Р. – ткацтва, Канановіч М.Д., Валасевіч М.М., Муравейка С.Р. – пляценне з лазы, Караніха В.М. – вышыўка крыжыкам і гладдзю

Асноўная форма збору этнаматэрыялу – вандроўка. Вандроўка – падарожжа ў межах родных ваколіц, але часцей за ўсё па роднай вёсцы з мэтай збору мясцовага этнаматэрыялу для напісання тэматычных лекцый ці экскурсій на мясцовым матэрыяле. Вандроўкі прывабліваюць школьнікаў сваёй незапраграмаванасцю, пэўнай інтрыгай, рамантыкай: ісці туды, куды вочы глядзяць, пытацца ў таго, хто трапіўся па дарозе [5]

Сабраны падчас вандровак мясцовы этнаграфічны матэрыял нясе сапраўдную каштоўную інфармацыю. Даследчыкі набываюць навыкі працы з гістарычнымі даведнікамі, засвойваюць прыёмы даследчай дзейнасці.

Так у 2006 годзе на рэспубліканскі фестываль-конкурс “Дзень Зямлі. Беларусь 2006” была даслана работа “Мясцовыя ўжытковыя рамёствы і дэкаратыўна-прыкладная творчасць в. Гоцк”. І гэта работа ў фальклорна-этнаграфічным праекце “Беларускі мацярык” атрымала Дыплом 3  ступені (дадатак 10). Кіраўніком НТВ “Даследчык” была настаўніца геаграфіі Новік Н. В.

А за 2008-2010 год гурткоўцы-этнографы пад кіраўніцтвам Даліда Л. М. у цесным супрацоўніцтве з членамі пошукавай групы і вучняў-даследчыкаў пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы, кіраўніка НТВ “Даследчык” Аляхновіч А. В. сабралі шмат матэрылу  для напісання навукова-даследчай работы пад назвай “Дыялектычныя асаблівасці гаворкі в. Гоцк” (фота 14). Гэта праца прынесла плён: на раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Пад знакам ХХІ стагоддзя” у секцыі “Беларуская мова і літаратура” заняла ІІ месца (дадатак 9).

У красавіку 2011 года вучаніца 10 класа Валасевіч Аліна выступіла з дакладам “Дыялектычныя асаблівасці гаворкі в. Гоцк” на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў і школьнікаў “Сучаснае мовазнаўства і культуралогія ў працах маладых вучоных” у г. Мінск і атрымала дыплом за лепшы даклад (дадатак 9).

 

1.5. Работа лекцыйна-экскурсійнай групы

Работай лекцыйнай-экскурсійнай групы пачынала кіраваць Ражкова Н. А., настаўніца рускай мовы і літаратуры. У гэты перыяд былі напісаны тэксты многіх лекцый  і экскурсій. А вучні-экскурсаводы  гасцям прапаноўвалі цікавы, змястоўны матэрыял (фота 6)..

З 2007 года кіруе лекцыйна-экскурсійнай групай настаўніца беларускай мовы і літаратуры Аляхновіч А. В., чалавек дабрасумленны, творчы, натхнёны сваёй працай. Пад яе кіраўніцтвам работа лектараў і экскурсаводаў поўніцца цікавымі справамі, удзячнасцю наведвальнікаў.

     Маюцца наступныя тэксты лекцый: “Касьба і жніво”, “Печ, печ, памажы”, “Уваходзіны”, “Дзяды”, “Пра лён”, “Сімволіка ручніка”, “Свой дварочак, як вяночак”, “Навошта ў хаце парог”, ”Купалле”, “Посуд”, “Прылады працы”, “Беларуская хата”, “Ручнікі”, “Сімволіка беларускага посуду”, “Адзенне беларусаў–палешукоў”, “Калыска і калыханка ў беларусаў”, “Ткацтва”, “Зачаруе нас арнамент”, “Пад стрэхамі прадзедаў”, “Прылады хатняга асвятлення на Беларусі”, “Посуд”, “Ідзе маладая як сонца”, “Беларускі этыкет” і іншыя (дадатак 5,6,7)

Музейныя лекцыі, экскурсіі, мерапрыемствы праводзяцца ў даступнай і цікавай форме. У нас можна патрымаць у руках любы экспанат, пасядзець за прасніцай, раскатаць бялізну качалкай, спытаць, кім і для чаго створаны прадмет, параўнаць з сучасным. Гэтым, мы лічым, у дзяцей фарміруецца ўстойлівая цікавасць і павага да традыцый нашых продкаў, таленавітых умельцаў і майстроў. Часта экскурсаводы выкарыстоўваюць метады пытанняў-адказаў, загадваюць загадкі. У выніку работы над падрыхтоўкай экскурсійнай праграмы дзеці вучацца працаваць з гістарычнай літаратурай, складаць і рэдагаваць тэксты.

А колькі эмоцый ўзнікае падчас экскурсій ці працы ў музеі ў вучняў, асабліва ў малодшых школьнікаў!. Адназначна, што гэта пачатак фарміравання беражлівых адносін да спадчыны, мінуўшчыны.

 

1.6. Культурна-масавая дзейнасць музея

Адным з накірункаў выхаваўчай работы ў школе па фарміраванні творчых здольнасцей дзіцяці з’яўляецца каляндарна-абрадавая дзейнасць. Дзейнасць, у якой кожны вучань можа праявіць сябе, самасцвердзіцца, атрымаць прызнанне. Свята або абрад з’яўляюцца дэманстрацыяй індывідуальнай і калектыўнай творчасці, працы гурткоў, фальклорных калектываў. У працэсе падрыхтоўкі і правядзення свята адбываецца ўсебаковае развіццё асобы і фарміраванне грамадзянска-патрыятычных якасцей. У працэсе падрыхтоўкі і правядзення свят каляндарна-абрадавага цыклу выхоўваюцца працавітасць, любоў да роднага краю, да сваёй маці-зямлі. Дзеці вучацца клапаціцца аб сваім дабрабыце. Сваімі выступленнямі ўдзельнікі гурткоў дораць радасць гледачам. Праз каляндарна-абрадавую дзейнасць вучацца разумець працоўнага чалавека, яго умелую, прыгожую работу. Праяўленню народнай імправізацыі, выдумкі, выхаванню да любові да роднай спадчыны і фальклору, садзейнічае првядзенне тэатралізаваных свят “Каляды”, “Масленка”, ”Запрашаем на кірмаш1”. Ладзяць свае традыцыйныя абходы калядоўшчыкі. У межах заняткаў гуртка “Этнаграфія в.Гоцк” яны вывучаюць новыя калядныя песні, прывітанні-пажаданні і жарты.

У народных традыцыях, звычаях. святах і абрадах заключана вялікая выхаваўчая мудрасць нашых продкаў, якая з’яўляецца магутным сродкам развіцця духоўнага з’яднання нацыі.[5]

Музей – актыўны ўдзельнік агульнашкольных мерапрыемстваў. За апошнія гады праведзена многа выхаваўчых спраў  на мясцовым матэрыяле і свят каляндарна-абрадавага цыклу беларусаў (фота 15):

  • Парад народных гульняў (1-5 кл.);
  • Народны абрад “Камаедзіца” (2-7 кл.),
  • Вусны часопіс “Летнія святы беларусаў”(4-8 кл.)
  • “Гоцкія пасядзелкі”; (2-7)
  • Абрад “Гоцкае вяселле” (8-11 кл.);
  • Выстава “Багач” (1-11 кл.),
  • “Вячоркі”(5-11 кл.) (фота 16);
  • “Прыйшла Каляда” (3-7 кл.),
  •  “Вялікдзень”(1-7 кл.),
  • “Шчодрая Масленка”(5-9),
  • Выстава-продаж “Купляйце беларускае!” (1-11 кл.) (фота 17).
  • Літаратурна-музычная кампазіцыя “Зямля бацькоў– зямля святая”(3-11 кл.),
  • Парад знаходак “Нам засталася спадчына”( 9-11кл.)

         “Парад народных гульняў” – крыніца дзіцячага гульнёвага фальклору. Кожны клас рыхтуе сваю гульню і, выкарыстоўваючы свой творчы патэнцыял, касцюміраванне, элементы тэатралізацыі і інсцэніровак, прадстаўляе гульню гледачам. Затым вядучы гульні прапаноўвае пагуляць жадаючым з залы. У канцы парада дзецям раздаюцца лісточкі, дзе яны павінны назваць самую цікавую гульню дня. Вучні-старшакласнікі праводзяць падлік.Так вызначаецца рэйтынг папулярнасці і майстэрства паказу гульні.

Парад знаходак “Нам засталася спадчына” (дадатак 3) – гэта свайго роду праект, цікавая форма правядзення выхаваўчых спраў, таму што яна ўніверсальная для любога ўзросту, аб’ядноўвае калектыў, і намінацыі знаходак (адкрыццяў) могуць вар’іравацца ў залежнасці ад узросту:
  • Матчына мова.
  • Забытыя традыцыі.
  • Дзедавы рэчы.
  • Бабульчына скрыня.
  • А ці ведаеце вы...і інш.

Дух спаборніцтваў паміж камандамі захоплівае і ўдзельнікаў і балельшчыкаў, уражлівае сваёй цікавасцю і непрадказальнасцю пры абароне намінацый.

Гоцкія пасядзелкі”, “Запрашаем на вячоркі”. Асаблівым поспехам карыстаецца такая форма адпачынку, дэманстрацыі сваіх здольнасцей, як вячоркі, пасядзелкі. Яны былі папулярнымі даўней, у часы саматканага адзення, вышываных ручнікоў і драўляных прадметаў побыту. Штогод мы праводзім гэта мерапрыемствы, часцей зімой, як і ў даўніну, каб доўгі зімовы вечар зрабіць захапляльным і карысным. Пасля працоўнага дня збіраліся ў прасторнай хаце дружнай кампаніяй і няспешна вялі гаворку пра жыццё-быццёІ хоць на нашых вечарах не хапае калаўрота і сапраўднага прадзення, то прыпевак пад гармонік і баян, народных песняў і танцаў і жартаў хапае. Кашы плятуцца, сурвэткі нашываюцца, лаза гнецца-выгінаецца.

А малодшыя школьнікі напаўняюць свае пасядзелкі дзіцячым фальклорам: гульнямі, пацешкамі, карагодамі. Актыўнымі ўдзельнікамі такіх мерапрыемстваў з’яўляюцца бацькі выхаванцаў.

“Гоцкае вяселле” (дадатак 1), як падарожжа з этнографамі, распрацавана на мясцовым матэрыяле з выкарыстаннем дыялектнай гаворкі, а інтэр’ер адпавядае аўтэнтычнасці. Канешне, неабходна сур’ёзная падрыхтоўка, але ўражанняў хапае надоўга, бо сваты, каравай і вясельныя песні нікога не пакідаюць раўнадушным.

Музейны занятак “Матулін ручнік” (дадатак 2) звычайна праводзіцца ў музеі з выкарыстаннем экспанатаў, тканых і вышываных ручнікоў. Некаторыя класныя кіраўнікі арганізуюць дадатковыя выставы ручнікоў матуль свайго класа. Аповед  вядзецца пра ролю  ручнікоў у жыцці беларусаў, аб асаблівасцях  ручнікоў вёскі Гоцк і аб чым гаворыць прыгажосць арнамента.

 “Зямля бацькоў– зямля святая” – літаратурна-музычная кампазіцыя, свята, якое аб’ядноўвае розныя ўзросты школьнікаў і дарослых. Праводзіцца ў школе альбо ў сельскім Доме культуры. У свяце прымаюць удзел самадзейныя артысты, мясцовыя спявачкі, вучні школы.  Гучаць фальклорныя, аўтэнтычныя і сучасныя песні, граюць музыкі, дэманструюцца побытавыя танцы. Да свята ладзяцца выставы гурткоў дэкаратыўна-прыкладной творчасці вучнёўскага калектыва і мясцовых майстроў, носьбітаў ужытковых рамёстваў.

“Запрашаем на кірмаш!” (дадатак 4), – гэта традыцыйнае агульнашкольнае свята, якое складаецца часцей за ўсё з двух частак:

1) тэатралізаваныя дзеі “Кірмаш” (міні-спектакль), якія ўсе назіраюць у актавай зале. Галоўныя героі тэатралізацыі ствараюць кірмашовую атмасферу, якая напоўнена жартамі, смехам.

2) выстава-продаж “Купляйце беларускае!”, куды прыходзяць пасля прадстаўлення ўсе ўдзельнікі, гледачы, госці, мясцовае насельніцтва. Тарговыя рады размешчаны ў файе школы. Кожны клас прадстаўляе і абараняе “рэкламай” выставу-продаж сувеніраў, вазонаў, насення кветак, хлеба-булачных і кандатарскіх вырабаў, садавіны, гародніны і многага іншага. Такое мерапрыемства заўсёды праходзіць вельмі цікава і захапляльна.

Добрую дапамогу аказвае музей класным кіраўнікам, якія праводзяць на яго базе класныя выхаваўчыя гадзіны па этнакультуры беларусаў, па святам і абрадам, па выхаванню грамадзянска-патрыятычных якасцей на нацыянальнай аснове:

*    пасядзелкі “Хата песнямі багата”;

*    занятак “Беларусь мая родная”;

*    “Калядныя вячоркі”;

*    гульня “Кола загадак”;

*    свята “Беларуская кухня”;

*    аповед “Зімовыя народныя святы”;

*    гутарка “Народныя прыкметы”;

*    падарожжа “Скарбы роднага краю”;

*    віктарына “Ці ведаеш ты Беларусь?”;

*    свята “Грамніцы”.

        Культурна-масавая дзейнасць музея і этнамайстэрні разнастайная. Вялікую ўвагу ўзнаўленню нацыянальных традыцый удзяляюць і класныя кіраўнік, бо кожны з іх упэўнены, што дасягнуць добрага выніку па выхаванню патрыятызму можна толькі агульнымі намаганнямі. У сваёй рабоце яны стараюцца садзейнічаць узнаўленню беларускага побыту, вуснай народнай творчасці, мовы. Выхоўваць у вучняў любоў і павагу да роднага краю. З гэтай мэтай яны праводзяць адпаведныя выхаваўчыя гадзіны на базе музея і этнамайстэрні. Краязнаўчыя віктарыны, конкурсы, завочныя падарожжы ўключаны ў змест работы ў шосты школьны дзень.

        Экспанаты музея і этнамайстэрні ўдзельнічаюць у выставах, аздабляюць інтэр’ер агульнашкольных і раённых мерапрыемстваў (фота 16). Вышываныя ручнікі ўпрыгожваюць сцэну падчас народных свят і абрадаў. Млын, куфар і кашы ствараюць атмасферу сялянскага побыту ў тэатралізаваных дзеях.

       Штогод вучні школы ўдзельнічаюць ў акцыях па збору экспанатаў для музея. Акцыя па збору музейных рэчаў у 2010 годзе здзівіла нас такімі знаходкамі, як шклюд (склюд, жалезная сякера для абчэсвання бярвення) і калдуб (ліпаўка, дуплянка – для захоўвання сыпучых прадуктаў). А ў 2011 годзе (сабралі больш за 20 экспанатаў) папоўнілі фонд музея куфрам, керагазам, прасам, якому больш за сто гадоў.

 

            Экспазіцыйная і фондавая работа

        Экспазіцыйная і фондавая работа музея этнаграфіі і побыту в.Гоцк прадстаўлена разнастайнымі тэматычнымі экспазіцыямі, класіфікаванымі пасля збору этнаматэрыялу. Яны маюць наступную характарыстыку.

“ Чырвоны кут” (покуць)

    Аснова “чырвонага кута”, – ікона, або абразы, пакрытыя ручніком, які называюць набожнікам. Размяшчалі яго на самым відным куце, вугле ў хаце. Пад абразамі – засланы абрусам стол. На ім звычайна пакідалі хлеб, прыкрыты ручніком ці абрусам За абедам на покуці займаў месца гаспадар, каля яго па старшынству іншыя члены сям’і.

“Бабін кут”

           У цэнтры “бабінага кута” печ, аснова сялянскага жытла. Вызначала важную ролю ў паўсядзённым побыце, абрадах і вераваннях беларусаў. На Палессі яна цагляная.Нязгасны “вечны агонь” у ачагу быў для беларусаў сямейнай святыняй, сімвалам шчасця і дабрабыту. На печы спалі, грэліся. Над печчу былі прыбіты “пруты”, на якіх сушылі бялізну і адзенне, а таксама “пруты” служылі своеасаблівай паліцай для развешвання адзення. Над чараном сушыліся вянкі цыбулі, проса, часнаку. Каля печы стаяць вілкі розных памераў, чапяла, венік-дзяркач, дзяжа для закваскі хлеба, маслабойка і іншы гаспадарчы посуд, якім карысталася гаспадыня. Збоку вісіць торба (фота 9).

“Ткацтва”

            У дадзенай экспазіцыі прадстаўлены ў асноўным разнастайныя ручнікі (абрадавыя, штодзённага ўжытку, набожнікі, аброчныя), вырабленыя на ткацкім стане (кроснах).

     На Беларусі ручнікі вядомы з глыбокай старажытнасці, з часоў з’яўлення ткацтва. Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць і мінуламу, і сучаснаму [6]

    Ручнік суправаджаў чалавека ад нараджэння да смерці, быў абавязковым атрыбутам у вясельным, радзінным , пахавальным абрадах. На ручнік прымалі немаўля. На вяселлі нявеста дарыла ручнікі жаніху і сватам. Не абыходзілася без ручнікоў і на пахаванні: імі карысталіся, калі апускалі труну ў магілу. Ручнік успрымаўся як сімвал роду [6].

    Ручнікі-уціральнікі служылі для бытавых патрэб: імі выціралі рукі і твар. ”Трапкачом” , які меў доўгія махры, выціралі посуд, у ім насілі гаршкі з ежай у поле

     Ручнікі ткалі з адбеленых і неадбеленых нітак, аздаблялі карункамі расліннага і геаметрычнага арнаменту, вязанымі кручком, пазней – фабрычнымі карункамі. Ручнікі па краях часта аздаблялі малінавымі ці чырвонымі стужкамі. Самы “стары” ручнік з 1920 года. Льняное палатно аздоблена вышыўкай крыжыкам. Спалучэнне чорных і чырвоных нітак стварае выяву сонца[13].

        Два абрадавых ручнікі датуюцца 40-ым годам: даўжыня да трох, метраў, тканыя геаметрычным арнаментам, урыгожаны па краях 5-8 палосамі чырвона-белай гамы.

         Да дадзенай экспазіцыі таксама адносяцца тканыя андаракі, посцілкі, дзяругі, дарожкі-палавікі (падножнікі), дыванкі, трапкачы, наміткі, кашулі, фартухі  і фіранкі, пашытыя з кужэльнага тканага палатна (фота 6).

“Вышыўка”

       Вышыўка – самы распаўсюджаны від народнага дэкаратыўнага мастацтва вёскі Гоцк раней і на сучасным этапе. Падзяляецца на 2 віды: гладзь і вышыўка “крыжыкам”. Арнамент зачароўвае сваёў прыгажосцю, а колеравая гама настолькі насычаная рознымі адценнямі, што кветкі здаюцца “жывымі”.

         Раней вышывалі самаробнымі фарбаванымі льнянымі і шарсцянымі ніткамі. Зараз выкарыстоўваюць “мулінэ”. Вышыўкай аздаблялі ручнікі, наміткі, фартухі, упрыгожвалі фіранкі, навалачкі, просціны, посцілкі з паркалю, кашулі, інтэр’ер жылля (вугалкі-ражкі на паліцы, шафы, вокны, дарожкі на сцены, пано расліннай тэтатыкі) (фота 6)

       Ручнікі, сурвэткі, вугалкі (ражкі), абрусы, вышытыя карціны, іконы, дэкаратыўныя навалачкі, просціны, падузорнікі – гэта сапраўднае вясёлкавае ззянне, сапраўдныя творы мастацтва, на якіх пераліваюцца рознакаляровымі адценнямі кветкавая тэматыка. І калі глядзіш на гэтае хараство, забываецца журба, адыходзяць нягоды, узнімаецца настрой, і на душы становіцца лёгка і цёпла.[3]

                                                         “Народнае адзенне”

       Экспанатамі гэтай экспазіцыі з’яўляецца мужчынскае і жаночае адзенне (пераважна андаракі і кашулі, фартухі) першай паловы ХХ стагоддзя, хаця некаторыя старыя людзі насілі яго да 70-ых гадоў. Нават сёння жанчыны на праваслаўна-царкоўныя святы апранаюць вышываныя паркалёвыя кашулі і фартухі.

     Самая старадаўняя мужчынская кашуля датуецца 1890 годам, жаночая – 1900 годам,  фартух  і андарак–1930 г. Маюцца саламяны брыль (капялюш) і намітка (галаўны жаночы ўбор) (фота 7 ).

 

1.8. Этнамайстэрня – скарбонка ўжытковага  і  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

                  Важная роля ў сістэме выхаваўчай работы па фарміраванню творчых здольнасцей дзяцей адводзіцца дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, праз якое ў дзяцей фарміруецца пачуццё прыгажосці і працоўныя навыкі.Школьнікі далучаюцца да народнага мастацтва і вывучаюць ўжытковыя рамёствы. Гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва даюць магчымасць дзіцяці паглыбіцца ў атмасферу мастацкай творчасці, рэалізаваць свой маральна-эстэіычны патэнцыял, прыродныя здольнасці[5].

                   Этнамайстэрня – своеасаблівы філіал музея этнаграфіі в. ГоцкЯна пачала стварацца ў 2003 года па ініцыятыве дырэктара школы Вакевіч Т. У., калі школа абрала ў сваім развіцці этнанакірунак (фота 18). Значная частка гурткоў была мастацкага профілю, дзе ў аснове была дэкаратыўна-прыкладная творчасць вучняў. Узнікла неабходнасць сістэматызацыі  вынікаў дзейнасці гэтых гурткоў па наступным накірункам:

*    “Беларуская саломка”;

*    “Беларуская вышыўка”;

*    “Мастацкая апрацоўка драўніны”;

*    “Роспісь па дрэву”;

*    “Народны касцюм”;

*    “Беларуская лялька”  

*    Выцінанка” і іншыя.

        У этнамайстэрні зберагаюцца ўзоры мясцовых ужытковых рамёстваў, якія яшчэ захоўваюцца ў традыцыйным побыце і перададзены ў фонд музею. Мы ганарымся, што поруч з намі жывуць такія працавітыя, таленавітыя людзі, і удзячны ім за тое, што яны дзеляцца сваімі ўменнямі, майстэрствам з вучнямі школы

На базе этнамайстэрні праходзяць класныя мерапрыемствы, працуюць гурткі. Этнамайстэрня – актыўны ўдзельнік школьнага жыцця. Гэта сапраўдны вугалок прыгажосці. Некаторыя рэчы (асабліва вышыўка гладдзю і крыжыкам), падораныя мясцовымі майстрамі, служаць крыніцай натхнення школьнікаў у справе вышыўкіУ перспектыве  ёсць задумка зрабіць этнамайстэрню “Музеем сучаснага ўжытковага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва” (фота 19). У многіх раёнах народныя промыслы забываюцца, адыходзяць  у нябыт. На Палессі зусім іншая справа. Тут на працягу многіх стагоддзяў жанчыны, дзяўчаты зберагалі хараство вышыўкі, а кросны выстаўляліся для ткацтва аж да 80-ых гадоў XX стагоддзя. Ручнікі, посцілкі, вышыванкі аздоблены непаўторнай гладдзю, дзівоснымі карункамі.

ДУА “Гоцкая сярэдняя школа” у рамках  дзейнасці музея  і этнамайстэрні  сабрала добры  матэрыял этнаграфічнага  профілю, таму што наладзілі цесную сувязь з носьбітамі мясцовага фальклору і ўжытковых рамёстваў (фота 14 ). Навучылі многаму: як пячы хлеб і і плесці кашы, ведаем сакрэты лазапляцення, вышыўкі, аднавілі ткацкі станок (фота 20).

        Ладзілі фальклорна-этнаграфічныя  вандроўкі, запрашалі майстроў у школу на гурткі (фота 21) і майстар-класы (фота 22). Вопыту музейнай справы вучыліся ў суседзяў, музеі В.З.Каржа в. Хорастава. Прымалі раённых і абласных гасцей на семінарах, метадычных аб’яднаннях класных кіраўнікоў, настаўнікаў-пачаткоўцаў, кіраўнікоў музеяў.(фота 23, 24).

 

1.9. Поспехі і дасягненні

У 2006 годзе для дзейнасці музея быў вельмі плённы. Вучэбна-метадычная ўстанова “Мінскі дзяржаўны абласны вучэбна-метадычны кабінет узнагародзіў наш музей Дыпломам лаўрэата абласнога конкурсу краязнаўчых музеяў (дадатак 9).

У жніўні 2006 года вучні школы сумесна з членамі педкалектыва на раённай педагагічнай канферэнцыі ўдзельнічалі ў прэзентацыі сацыяльна-педагагічнай мадэлі “Этнашкола”, дзе народныя касцюмы і музейныя экспанаты былі ў цэнтры ўвагі.

Аддзел адукацыі Салігорскага райвыканкама ўзнагародзіў Дыпломам III ступені за ўдзел у конкурсе матэрыялаў “У музей адукацыі раёна” у рамках фестываля “Пад белымі крыламі”. У гэтай рабоце творчы калектыў прапанаваў праект раённага музея педагагічнай славы.

Члены гуртка “Музейная справа” прынялі ўдзел у раённым конкурсе даследчых работ на тэму “Мая сям’я ў датах і падзеях” і занялі 3 месца.

2007 год прынёс у капілку музея тры дыпломы:

  *  1 месца за ўдзел у конкурсе на лепшую даследчую працу ў рамках раённага этапу рэспубліканскай экспедыцыі “Наш край” у намінацыі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”. Даследаванне мела назву “Самародак зямліцы палескай” (дадатак 9).

   * Дыплом II ступені атрымалі за лепшы праект краязнаўчага маршрута “Мой край” у рамках раённага этапу рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” (дадатак 9).

 *  даследчая праца “Палескі край – крыніца творчасці і прыгажосці” заняла III месца ў рамках раённага этапу рэспубліканскай экспедыцыі “Наш край” у намінацыі “Культурная спадчына”. Матэрыял збіралі члены этнаграфічнага гуртка (кіраўнік Дарожка Т. Г.) (дадатак 9).

2008 год амаль выпаў з актыўнай дзейнасці, бо знаходзіўся на рамонце і выконваў ролю складскога памяшкання падчас рамонтных работ у школе. Аднак вучні школы былі задзейнічаны ў дзвюх значных падзеях:

 *  свята вёскі Гоцк (фота 25),

*  Навагодні раённы кірмаш, дзе мы прадавалі хлебабулачныя і кандытарскія вырабы. Экспанаты музея і этнамайстэрні ўпрыгожвалі наш кірмашовы рад, а чорны хлеб, выпечаны ў печы, імгненна раскупілі салігарчане і госці горада (фота 26 ).

4 красавіка 2009 года на базе школы прайшоў раённы семінар для намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце. Адным з пунктаў семінара была экскурсія гасцей у музей і этнамайстэрню, дзе гурткоўцы і экскурсаводы зацікавілі гасцей змястоўнымі аповедамі і творчымі справаздачамі.

А напрыканцы кастрычніка 2009 года да нас завіталі настаўнікі пачатковых класаў Салігорскага раёна на пасяджанне метадычнага аб’яднання на тэму “Выхаванне грамадзянска-патрыятычных якасцей малодшых школьнікаў”. Госці наведалі музей, а кульмінацыйнае мерапрыемства “Гоцкія пасядзелкі” прайшло ў этнамайстэрні (фота 29).

1 красавіка 2010 год настаўнікі і вучні прынялі ўдзел у раённым мерапрыемстве “Свята першай баразны”. Мы сустракалі гасцей з вобласці нацыянальнымі стравамі, беларускімі касцюмамі, мясцовым фальклорам. Наш падворак размяшчаўся каля шыкоўнага млына, “дзеда і бабы”, якія вельмі спадабаліся прысутным і асабліва карэспандэнтам, якія ўзялі ў нас інтэрв’ю.

2010 год – год 65-годдзя Вялікай Перамогі. У святкаванні гэтай даты, у мерапрыемствах, прысвечаных гадавіне  музей таксама прымае самы актыўны ўдзел. Члены гурткоў, што працуюць на базе музея, былі ўдзельнікамі раённай патрыятычнай акцыі “Перамога. Патрыятызм. Радзіма” і ініцыятарамі выставы малюнкаў і паштовак “Букет ветэрану”.

Другая палова 2010 года была плённай на поспехі. Дзейнасць музея была адзначана дыпломамі рознага ўзроўню: 2 месца ў раёне, 1 месца ў вобласці і дыплом лаўрэата за ўдзел у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі (дадатак 9).

У лістападзе 2010 года прэзентавалі дзейнасць музея і “Этнамайстэрні” у рамках рэгіянальнага бацькоўскага сходу, прысвечанаму супрацоўніцву сельскай школы і сям’і па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі .

5 студзеня 2011 года на базе школы прайшоў семінар кіраўнікоў музеяў устаноў

адукацыі Салігорскага раёна  на тэму “Роля школьнага музея ў захаванні і папулярызацыі асаблівасцей матэрыяльнай і духоўнай спадчыны”.

У красавіку 2011 года прынялі ўдзел у  рэспубліканскіх краязнаўчых чытаннях педагагічных работнікаў. Выступленне з вопыту работы намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Даліда Л.М. называлася ”Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі праз даследаванне гісторыка-культурных  і прыродных асаблівасцей края”

У верасні 2011 года юныя этнографы прынялі ўдзел у раённым конкурсе на лепшы краязнаўчы маршрут “Сто дарог – адна твая"

Заключэнне

 

     Музейны пакой – гэта творчая лабараторыя. Асноўнай мэтай яе дзейнасці з’яўляецца не толькі знаёмства навучэнцаў з побытам нашых продкаў, але і развіццё творчых здольнасцей школьнікаў, выхаванне ў іх любові да народнага мастацтва, аб чым сведчыць школьная этнамайстэрня.

      Музей дапамагае фарміраваць у вучняў любоў да роднага краю, каб дзеці ніколі не цураліся сваіх каранёў, каб ганарыліся тым, што нарадзіліся і жывуць у цудоўным палескім краі. У хоць наша вёска не мае значных гістарычных падзей, стараемся музейнай педагогікай захаваць і аднавіць у сэрцах выхаванцаў любоў і павагу да тых каштоўнасцей, таго спрадвечнага ладу жыцця, якога прытрымліваліся нашы продкі на працягу многіх стагоддзяў. Мы ўпэўнены: гэта дазваляе выхаваць грамадзяніна-патрыёта, сапраўднага чалавека.

Музей – цэнтр актыўнай і плённай працы па адраджэнню і зберажэнню матэрыяльнай, духоўнай і культурнай спадчыны нашага народа.

Адзін з прынцыпаў маральна-патрыятычнага выхавання пакладзены ў аснову дзейнасці педкалектыва і школьнага музея: хто не належыць Радзіме, той не належыць свету.

Сёння неабходна клопаціцца аб тым, каб захаваць сябе, не знікнуць з твару зямлі, перадаць спадчыну дзецям.

    Музей зберагае памяць аб сваіх продках, захоўвае прадметы даўніны і беражліва перадае моладзі ўспаміны пра побыт дзядоў і прадзедаў, якія даўно спачалі, цікава раскажа нашчадкам пра іх жыццё.

     Хочацца верыць, што наш музей дапаможа сфарміраваць асобу, здольную стаць актыўным носьбітам нацыянальнай культуры, будзе спрыяць выхаванню сапраўднага грамадзяніна, стане візітнай карткай нашай школы.

     Наша спадчына – гэта сапраўдны скарб, які дапамагае сфарміраваць асобу, здольную стаць актыўным носьбітам беларускай нацыянальнай культуры, сапраўдным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Андруковіч, В.В. Школьны этнаграфічны музей/В.В. Андруковіч// Адукацыя Міншчыны.–2009.–№5
  2. Глінская ,В.А. Нацыянальнае выхаванне як педагагічнае ўздзеянне/ В.А.Глінская //Адукацыя Міншчыны.–2009. – № 3
  3. ЗаксА.Б. Организация работы над музейной экспозицией./ А.Б. Закс – Минск, 1986 г.
  4. Ілыніч , Н.В. Гістарычнае краязнаўстваяк сродак выхавання грамадзяніна./Н.В.Ілыніч//Адукацыя Міншчыны.– 2009.– №3.
  5. Каліноўскі, У.Д. Выхаванне творцы праз народную спадчыну/У.Д.Каліноўскі// Адукацыя Міншчыны.– 2009.–№ 6
  6. Касач, Т.І. Беларускі ручнік – даўніна і сучаснасць/Т.І.Касач// Адукацыя Міншчыны.–2011.–№6
  7. Крук. Я.Сімволіка беларускай народнай культуры. –Мн.: Беларусь, 2003.– 350 с.: іл.
  8. Методические рекомендации по организации экскурсий в школьные музеи. Минская городская станция юных туристов. Минск, 1983 г.
  9. Сахута, Я.М. Народныя мастацкія рамёствы Беларусі / Я.М.Сахута.  Мінск, 1996 г.

Цітоў, В.С. Этнаграфічная спадчына /В.С.Цітоў – Мінск, 1966 г.

Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя– Мінск,1989

свернуть

Роля музейнай педагогікі ў фарміраванні грамадзянска-патрыятычных якасцей падрастаючага пакалення

 Даліда Людміла Міхайлаўна,

 намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

                                УА “Гоцкая дзяржаўная  агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

                                                      Салігорскага раёна Мінскай вобласці

 

Роля музейнай педагогікі ў фарміраванні грамадзянска-патрыятычных якасцей падрастаючага пакалення

                       Наш музей – наш школьны гонар,

                                                  Аб мінулым успамін,

                                                    Папаўняем штогадова

                                                     Гэту скарбніцу даўнін.

 

         На сучасным этапе нашага жыцця назіраецца абуджэнне, цікавасць да выкарыстання народнай духоўна-матэрыяльнай мастацкай і аўтэнтычнай спадчыны. Сёння ўсе ведаюць. што фальклор і рэчы, створаныя народнымі майстрамі, нясуць у сабе адбітак мастацтва. Гэта частка народнай педагогікі, якая  вучаць бачыць і разумець прыгожае вакол сябе, ці то ручнік, ці то песня, што спявае бабуля.

        Каб зберагчы лепшыя традыцыі і асаблівасці нашай вёскі Гоцк, няма лепшага сродка як этнаграфічны музей. Наш школьны музей этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк – цэнтр актыўнай і плённай працы па адраджэнню і зберажэнню матэрыяльнай, духоўнай і культурнай спадчыны нашага палескага рэгіёну. Музей зберагае памяць аб сваіх продках, захоўвае прадметы даўніны і беражліва перадае моладзі ўспаміны пра побыт дзядоў і прадзедаў, цікава раскажа нашчадкам пра іх жыццё.

        Самабытнасць нашай вёскі не патрэбна адраджаць. Здаецца, што яе жыхары захавалі незнаёмае нам мінулае, некранутае ўсялякімі перабудовамі. Многія старэйшыя жыхары прытрымліваюцца спрадвечнага ладу жыцця, заведзенага продкамі, беражліва захоўваюць традыцыі дзядоў і прадзедаў.У дамах і кватэрах нашых сялян, побач з сучаснымі моднымі гарнітурамі прысутнічаюць даматканыя посцілкі, вышытыя сурвэткі і абрусы. Яны перадаюцца з пакалення ў пакаленне і захоўваюць цяпло і ласку бабуліных рук, стварыўшых гэты цуд.

       Запавед продкаў – гэта тое, што засталося нам, нашчадкам, ад шматлікіх пакаленняў беларусаў, якія жылі на гэтай зямлі за шмат гадоў да нас, і тое, што мы павінны будзем захаваць і перадаць нашым нашчадкам. У гэтым вялікая роля належыць музею, які адлюстроўвае значэнне непарыўнасці сувязі пакаленняў, выхоўвае пачуццё адказнасці за далейшы лёс нацыянальнай культуры.

        Датай заснавання нашага музея лічыцца 26 студзеня 1998 года.       Першапачаткова ён называўся этнаграфічны, а з 2004 года – музей этнаграфіі і побыту в.Гоцк.

       Размешчаны ён на другім паверсе школы. Экспанаты музея, якіх на сёння 242, сістэматызаваны па наступным тэматычным накірункам: “Народнае адзенне”, “Ткацтва”, “Вышыўка”, “Прылады працы”, “Бабін кут”, “Посуд” і іншыя.

      У кожнай тэматычнай экспазіцыі – мэтанакіраваная дэманстрацыя музейных рэчаў, размешчаных і растлумачаных у адпаведнасці з пастаўленай тэмай. Тэматыка экспазіцый сведчыць аб найбольш тыповых існуючых з’явах этнаграфіі і побыту палескай вёскі. Амаль усе прадметы арыгінальныя, за выключэннем тых, што адноўлены па чарцяжах (напрыклад, прылада для здымання абутку, прэс для адціскання сыру).

      Да аб’ёмных арыгінальных экспанатаў адносіцца ложак, кросны, шафа, услон, маслабойка, кашыца, адзенне, прылада працы.

       Да экспанатаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва адносяцца пано, вышытыя крыжыкам і гладдзю, прадметы вышытага дэкору (ручнікі, дываны, сурвэткі).

     Экспазіцыйная плошча прадстаўляе сабою наступнае:

1) верхні экспазіцыйны пояс размяшчае пано (вышыўка крыжыкам, гладдзю)

2) галоўны  экспазіцыйны пояс размяшчае ўсе асноўныя экспазіцыі.

3) гарызантальныя вітрыны размешчаны ўздоўж сцяны і прызначаюцца для часовых выстаў (напрыклад, “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, “Яны абаранялі Айчыну”)..

4) на подзіўме размешчаны буйныя прылады працы.

       У цэлым памяшканне музея прадстаўляе комплексную падачу матэрыялу. Вядучыя экспанаты знаходзяцца ў цэнтры ўвагі і з’яўляюцца рэчавымі экспанатамі. Асноўныя з іх суправаджаюцца навукова-дапаможным матэрыялам (невялічкімі тэкстамі – суправаджэннямі, анатацыямі), што дапамагае мець асноўныя звесткі пра экспанат і дазваляе без экскурсавода зразумець змест экспазіцыі і атрымаць неабходную інфармацыю.

       Для зберажэння экспанатаў ад свету вокны закрыты плотнай тканінай і шторамі.

       Музейныя фонды папаўняюцца з дапамогаю правядзення штогадовых этнаграфічных вандровак і акцый па збору музейных экспанатаў сярод мясцовага насельніцтва. Некаторыя з іх сабраны ў суседніх вёсках.

      Увайшоўшы ў музей, вы адчуваеце, што трапілі ў звычайную сялянскую хатку ХХ стагоддзя. Унутранае ўбранства яго нагадвае пра вясковы побыт палешукоў, авеяны цеплынёй вясковага дома, дзе старыя дзедавы рэчы маюць заслужаны адпачынак і надзейна захаваны ад  разбуральнага ўздзеяння часу. Гэта цэлы сялянскі свет: бабін кут – кухня, покуць – чырвоны кут.

       У кожнага чалавека з выразам “бацькоўская хата” узнікаюць свае асацыяцыі. Для кагосьці гэта кватэра ў шматпавярховым доме, для іншага – драўляны дом ля старых бяроз, што растуць абапал вясковай вуліцы. Але якім бы ні было тое месца, дзе прайшлі гады дзяцінства, юнацтва і дзе з любых жыццёвых дарог цябе заўсёды чакае гасціннасць і ўтульнасць, для беларусаў “бацькоўская хата” – гэта ўсё ж такі цёплая печ, доўгія лавы, засланыя вышыванымі ручнікамі, гліняныя збаны і тканыя посцілкі. Падобныя вобразы ўзнікаюць нездарма, бо хоць у такіх хатах жылі не мы і не нашы бацькі, але дзяды і прадзеды – дакладна.

          Не сакрэт, што гонарам музея ў першую чаргу з’яўляецца яго экспанаты: рэчы і прадметы, якія ляжалі ў сенцах, хляве, на гарышчы бабулінай хаты ці ў куфры. Кожная рэч, якая беражліва захоўваецца ў экспазіцыі, мае свой цікавы лёс, адметны характар. Пры ўваходзе ў стылізаваную вясковую хату адразу ўзнікае жаданне ўважліва разгледзець кожны экспанат, абавязкова патрымаць яго ў руках, а яшчэ бясконца слухаць цікавы аповед экскурсаводаў пра жыццё продкаў. І хоць многае з таго, што раскажуць вучні, вядома, нейкае нябачнае цяпло сагравае душу, настройвае на лад беларускай даўніны. Безумоўна, прылады працы і бандарныя вырабы пацямнелі ад часу, але выгляд у іх радасны, вясёлы, таму што побач на сценах красуюцца яркія ручнікі, ражкі, сурвэткі з аўтэнтычнымі ўзорамі кветкавай рознакаляровай гамы.

      Ганарымся мы такімі рэдкімі рэчамі, як прылада для здымання абутку, калаўротамі для прадзення воўны ці кудзелі і вялізнай ступай з таўкачом, якія жывуць цэлае стагоддзе.

        А ці захаваліся самаробныя дзіцячыя хадункі ў іншых вёсках? У нашым музеі іх ажно два.

        Нядаўна адна гаспадынька перадала ў музей андарак сваёй маці, якому 50 год, а выглядае ён быццам учора пашыты і пафарбаваны.    

        Акцыя па збору музейных рэчаў у мінулым годзе здзівіла нас такімі знаходкамі, як шклюд (склюд, жалезная сякера для абчэсвання бярвення) і калдуб (ліпаўка, дуплянка для захоўвання сыпучых прадуктаў).

        На покуці хаты-музея – абразы, а каля драўлянага ложку, засцеленага саматканай дзяругай, падвешана калыска для немаўляці. На падлозе – падножнікі і посцілкі, якіх палешукі не шкадавалі для аздаблення свайго жытла.

         Адно з галоўных месц у сялянскай хаце, безумоўна, займае печ. У ёй гаспадыня гатуе стравы, сушыць грыбы і ягады, а сцюдзёнаю зімою дорыць жаданне цяпло..                        

         Кросны, або ручны ткацкі станок, таксама займаюць пачэснае месца. Гэта прылада апранала ўсю сям’ю, добраўпарадкоўвала ўсю хату. Іншы раз тканыя рэчы адпраўляліся на кірмаш для продажу. Але здзіўляе тое, што жанчыны-ткачыхі, не маючы добрага асвятлення, спадзяючыся толькі на сваё пачуццё прыгажосці, стваралі непаўторныя, гарманічна спалучаныя ўзоры і арнаменты.

         У в.Гоцк ткалі да сярэдзіны 80-ых гадоў ХХ стагоддзя. Займаліся ў асноўным гэтай справай з кастрычніка па сакавік, калі не было палявых работ. На жаль, гэты мясцовы промысел паступова адыходзіць ад актыўнага існавання, а кросны захоўваюцца на гарышчы, чакаць, што камусьці спатрэбяцца.

        Нашы продкі з вялікай пашанай ставіліся да ручнікоў. Сяляне лічылі, што саматканыя ручнікі засцерагалі ад бяды, злога вока пры нараджэнні дзіцяці, на вяселлі. Ручнікі для беларусаў – гэта:

  • дарога: пачатак і канец;
  • чалавечы лёс, жыццё;
  • песня, яе настрой, што спявала гаспадыня, ткучы ручнік;
  • сімвал на надмагільным крыжы;
  • абярэг ад эпідэміі, засухі, граду і гэтак далей;
  • прадмет для штодзённага ўжытку.

        Таму і ў нашым музеі значнае месца займаюць ручнікі: тканыя і вышываныя. Загадкавыя чырвона-белыя фігуркі, сіне-зялёныя, фіялетавыя, жоўтыя кветкі і розныя птушкі на белым палатне зачароўваюць дзіцячыя сэрцы і вока сталага чалавека.

        Можна смела сцвярджаць, што існуюць у народзе, сярод сялян, дзве рэчы, без якіх беларус не лічыць сябе беларусам, – гэта бульба і ручнік. Бо калі на абедзеным стале няма смачнай бульбачкі, а ў хаце (на ложку, на сцяне ці на абразах) не вісіць тканы альбо вышыты белы ручнік, то гэта хата і не хата.

        З цягам часу імкліва сціраюцца этнаграфічныя адрозненні не толькі паміж блізкімі народамі, але і народамі зусім розных традыцый. Таму менавіта печы, драўляныя лавы, бандарныя і тканыя вырабы, як і многія іншыя рэчы народнай культуры і побыту, з’яўляюцца часцінкай падмурка нацыянальнай адметнасці беларусаў. Сёння такі падмурак трэба ўмацоўваць.

       У этнаграфічным музеі можна адпачыць ад штодзённай мітусні, захапіцца прыгажосцю тканых і вышываных вырабаў, паслухаць цішыню мінулых эпох, пазнаёміцца з рэчамі, якімі карысталіся нашы продкі.

       Музейная педагогіка – няпростая, але вельмі карысная і неабходная справа, якой ў нашай рэспубліцы надаецца самая пільная ўвага. Музей – гэта захоўванне народнай памяці.

       Каб вучні ахвотна наведвалі музей, яго не варта ператвараць у пакой забаронцаў. Шматлікія экспанаты шырока выкарыстоўваюцца на ўроках, выхаваўчых мерапрыемствах, інфармацыйных і класных гадзінах. Экспанаты музея і этнамайстэрні ўдзельнічаюць у выставах, аздабляюць інтэр’ер агульнашкольных і раённых мерапрыемстваў. Вышываныя ручнікі ўпрыгожваюць сцэну падчас народных свят і абрадаў. Млын, куфар і кашы ствараюць атмасферу сялянскага побыту ў тэатралізаваных дзеях.

      На базе музея працуюць самыя разнастайныя гурткі і факультатывы:

  • “Спадчына роднага краю”
  • “Беларускі фальклор”
  • “Беларуская вышыўка”
  • “Этнаграфія в.Гоцк”
  • “Мастацтва вуснага слова”
  • “Народныя гульні”.

    Члены лекцыйна-экскурсійнай групы зрабілі добрую справу. Яны стварылі з дапамогай часопіса “Вясёлка” альбом “Музей у малюнках і каментарыях”, які карыстаецца поспехам у вучняў пры наведванні музея. Яго ж выкарыстоўваюць класныя кіраўнікі ў выхаваўчай рабоце.

      А вучні гуртка “Этнаграфія в.Гоцк” пачалі ў 2009 годзе сістэматызаваць матэрыял з газеты “Звязда” пад рубрыкай “Свет і сусвет чалавека” паводле Аксаны Катовіч і кандыдата мастацтвазнаўства, фалькларыста і этнографа Янкі Крука. Матэрыял сістэматызуецца ў папку “Сімволіка беларускай абраднасці”. Ён цікавы для гурткоўцаў і выкарыстоўваецца для напісання лекцый і экскурсій, а таксама ў пазакласнай рабоце.

       Работа лектараў і экскурсаводаў поўніцца цікавымі экскурсіямі і справамі. Напісаны наступныя тэксты лекцый: “Касьба і жніво”, “Печ, печ, памажы”, “Уваходзіны”, “Дзяды”, “Пра лён”, Сімволіка ручніка”, “Свой дварочак, як вяночак”, “Навошта ў хаце парог”, “Купалле”, “Посуд”, “Прылады працы”, “Беларуская хата”, “Ручнікі”, “Сімволіка беларускага посуду”, “Адзенне беларусаў-палешукоў”, “Калыска і калыханка ў беларусаў”, “Ткацтва”, “Зачаруе нас арнамент”, “Пад стрэхамі прадзедаў”, “Прылады хатняга асвятлення на Беларусі”, “Посуд”, “Ідзе маладая як сонца”, “Беларускі этыкет” і інш.

        Падчас экскурсій, якія выходзяць за межы музея і вядуць на тэрыторыю школьнага двара, можна заглянуць на паляну казачных звяроў, пасядзець на возе, бо “конік пасецца”, убачыць сапраўдныя жорны, млын, калодзеж, каля якога ходзяць жоравы, а ў гняздзе сядзяць буслы.

     Члены гурткоў займаюцца не толькі пошукавай, але і навуковай справай. Яны збіраюць, вывучаюць, сістэматызуюць матэрыял этнаграфічнага профілю дзеля таго, каб прыняць удзел у штогадовай раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Пад знакам ХХІ стагоддзя”.

      Пры музеі працуе навуковае таварыства вучняў “Даследчык”  у рамках сацыяльна-педагагічнай мадэлі “Этнашкола”. У час даследчай дзейнасці вучні гутараць з носьбітамі фальклору і  мясцовых ужытковых рамёстваў, вывучаюць сакрэты іх майстэрства, біяграфічныя звесткі, запісваюць іх паведамленні, робяць фотаздымкі і відэазапісы. Майстры запрашаліся і ў школу, дзе ў выглядзе практычных заняткаў перадавалі свой вопыт вучням па ткацтву, пляценню з лазы, па вышыўцы..

         Дзейнасць у гэтым накірунку прынесла свой плён. На рэспубліканскі фестываль-конкурс “Дзень Зямлі. Беларусь 2006” была даслана работа “Мясцовыя ўжытковыя рамёствы в.Гоцк” і была адзначана дыплом 3 ступені ў фальклорна-этнаграфічным праекце “Беларускі мацярык”.

       У 2010 годзе вучні-даследчыкі пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы, кіраўніка НТВ “Даследчык” Аляхновіч А.В. сабралі матэрыял для  навукова-даследчай работы пад назвай “Дыялектычныя асаблівасці гаворкі в.Гоцк” . Атрымалі на раённай НПК “Пад знакам XXI стагоддзя” 2 месца. А 14 красавіка 2011 года на Рэспубліканскай НПК студэнтаў і школьнікаў “Сучаснае мовазнаўства літаратуразнаўства і культуралогія ў працах маладых вучоных”, якая праходзіла ў БДПУ імя М.Танка, даклад вучаніцы 10 “Б” класа Валасевіч Аліны па асаблівасцях мясцовай гаворкі  ўзнагароджан граматай як лепшы.

      Музей – актыўны ўдзельнік агульнашкольных мерапрыемстваў і выхаваўчых спраў на мясцовым матэрыяле і свят каляндарна-абрадавага цыклу беларусаў:

  • парад народных гульняў;
  • народны абрад “Камаедзіца”,
  • вусны часопіс “Летнія святы беларусаў”,
  • “Гоцкія пасядзелкі”,
  • выстава “Багач”,
  • “Вячоркі”,
  • “Прыйшла Каляда”,
  • “Вялікдзень”,
  • “Шчодрая Масленка”,
  • выстава-продаж “Купляйце беларускае!”

        Добрую дапамогу аказвае музей класным кіраўнікам ў выхаванні грамадзянска-патрыятычных якасцей на нацыянальнай аснове. На базе музея праводзяцца каляндарна-абрадавыя святы, класныя выхаваўчыя гадзіны па этнакультуры беларусаў:

  • пасядзелкі “Хата песнямі багата”,
  • “Калядныя вячоркі”,
  • гульня “Кола загадак”,
  • свята “Беларуская кухня”,
  • аповед “Зімовыя народныя святы”,
  • гутарка “Народныя прыкметы”,
  • падарожжа “Скарбы роднага краю”,
  • віктарына “Ці ведаеш ты Беларусь?”,
  • Свята “Грамніцы”.

     Культурна-масавая дзейнасць музея і этнамайстэрні, як своеасаблівага філіяла музея,  разнастайная. Але асаблівым поспехам карыстаецца такая форма адпачынку і дэманстрацыі сваіх здольнасцей, як вячоркі. Яны былі папулярнымі раней, у часы саматканага адзення, вышываных ручнікоў і драўляных прадметаў побыту.

       Вячоркі ладзім амаль штогод, часцей зімой, як і ў даўніну, каб доўгі зімовы вечар зрабіць захапляльным і карысным. Палешукі пасля працоўнага дня збіраліся ў прасторнай хаце дружнай кампаніяй і няспешна вялі гаворку пра жыццё-быццё. І хоць на нашых вячорках не хапае калаўрота і сапраўднага прадзення, то прыпевак пад гармонік і баян, народных песняў, танцаў і жартаў хапае. Затое кашы плятуцца, сурвэткі нашываюцца, лаза гнецца-выгінаецца.

        Якія вынікі нашай працы?

        У 2006 годзе вучэбна-метадычная ўстанова “Мінскі дзяржаўны абласны вучэбна-метадычны кабінет” узнагародзіў наш музей Дыпломам лаўрэата абласнога конкурсу краязнаўчых музеяў. А аддзел адукацыі Салігорскага райвыканкама – Дыпломам III ступені за ўдзел у конкурсе матэрыялаў “У музей адукацыі раёна” у рамках раённага фестываля “Пад белымі крыламі”. У гэтай рабоце творчы калектыў прапанаваў праект раённага музея педагагічнай славы.

         Члены гуртка “Музейная справа” прынялі ўдзел у раённым конкурсе даследчых работ на тэму “Мая сям’я ў датах і падзеях” і занялі 3 месца.

2007 год прынёс у капілку музея тры дыпломы:

  • дыплом 1 ступені за ўдзел у конкурсе на лепшую даследчую працу ў рамках раённага этапу рэспубліканскай экспедыцыі “Наш край” у намінацыі  “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”. Даследаванне мела назву “Самародак зямлі палескай”,
  • дыплом II ступені атрымалі за лепшы праект краязнаўчага маршрута “Мой край” у рамках раённага этапу рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”
  • дыплом 3 ступені за даследчую працу “Палескі край – крыніца творчасці і прыгажосці” у рамках раённага этапу рэспубліканскай экспедыцыі “Наш край” у намінацыі “Культурная спадчына”.

У 2008 годзе былі задзейнічаны ў “Свяце вёскі Гоцк” і навагоднім раённым кірмашы, дзе мы прадавалі хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, спечаныя рукамі бацькоў, настаўнікаў і вучняў. Экспанаты музея і этнамайстэрні ўпрыгожвалі наш кірмашовы рад, а чорны хлеб, выпечаны ў печы, імгненна раскупілі салігарчане і госці горада.

       1 красавіка 2010 года настаўнікі і вучні прынялі ўдзел у раённым мерапрыемстве “Свята першай баразны”. Удзельнікі, апранутыя ў беларускія касцюмы, сустракалі гасцей з вобласці нацыянальнымі стравамі і народным фальклорам. Наш святочны падворак, аздоблены шыкоўным млыном, вельмі спадабаўся прысутным і асабліва карэспандэнтам, якія ўзялі ў нас інтэрв’ю.

       Музей – цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання пры правядзенні свят, прысвечаных  Вялікай Перамозе. Менавіта члены гурткоў, што працуюць на базе музея, былі ўдзельнікамі раённай патрыятычнай акцыі “Перамога. Патрыятызм. Радзіма” і ініцыятарамі выставы малюнкаў і паштовак “Букет ветэрану”.   

    На базе школы праходзяць раённыя семінары для намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце, настаўнікаў-прадметнікаў па фарміраванню нацыянальнай культуры, грамадзянска-патрыятычных якасцей. Падчас семінараў адбываюцца экскурсіі ў музей і этнамайстэрню, дзе гурткоўцы і экскурсаводы прапаноўваюць гасцям змястоўныя аповеды і творчыя справаздачы.

       Этнамайстэрня – своеасаблівы філіял музея этнаграфіі в.Гоцк. У ёй сістэматызуюцца вынікі дзейнасці гурткоў дэкаратыўна-прыкладной творчасці вучняў:

  •  “Беларуская вышыўка”
  • “Мастацкая апрацоўка драўніны”
  • “Роспісь па дрэву”
  • “Народны касцюм”
  • “Беларуская лялька”
  • “Лазапляценне”
  • “Выцінанка” і інш.

На базе этнамайстэрні праходзяць класныя мерапрыемствы, працуюць гурткі. Этнамайстэрня – актыўны ўдзельнік школьнага жыцця. Гэта сапраўдны вугалок прыгажосці. Некаторыя рэчы (асабліва вышыўка гладдзю і крыжыкам), падораныя мясцовымі майстрамі, служаць крыніцай натхнення школьнікаў у справе вышыўкі. У перспектыве ёсць задумка зрабіць этнамайстэрню “Музеем сучаснага ўжытковага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”.

     У многіх рэгіёнах народныя промыслы забываюцца, адыходзяць у нябыт. На Палессі зусім іншая справа. Тут на працягу многіх стагоддзяў жанчыны, дзяўчаты зберагалі хараство вышыўкі. Ручнікі, посцілкі, настольніцы аздоблены непаўторнай гладдзю, дзівоснымі карункамі.

     У рамках дзейнасці музея і этнамайстэрні насташнікі і вучні сабралі добры матэрыял этнаграфічнага профілю, таму што наладзілі цесную сувязь з носьбітамі мясцовага фальклору і ўжытковых рамёстваў. Навучылі многаму: як пячы хлеб і плесці кашы, ведаем сакрэты лазапляцення, вышыўкі, аднавілі ткацкі станок.

        Музейны пакой – гэта творчая лабараторыя. Асноўнай мэтай яе дзейнасці з’яўляецца не толькі знаёмства навучэнцаў з побытам нашых продкаў, але і развіццё творчых здольнасцей школьнікаў, выхаванне ў іх любові да народнага мастацтва.

       Музей дапамагае фарміраваць у вучняў павагу да роднага краю, каб дзеці ніколі не цураліся сваіх каранёў, каб ганарыліся тым, што нарадзіліся і жывуць у цудоўным палескім краі. Мы ўпэўнены: гэта дазваляе выхаваць грамадзяніна-патрыёта, сапраўднага чалавека, бо сёння неабходна клапаціцца аб тым, каб захаваць сябе, не знікнуць з твару зямлі, перадаць спадчыну дзецям. Мы павінны зрабіць свой уклад у скарбонку сусветнай культуры, захаваўшы самабытнасць сваёй нацыянальнай культуры, і тым самым “зоймем свой пачэсны пасад між народамі”.

 

свернуть

ПРАЕКТ Ужытковыя народныя мастацтвы і промыслы вёскі Гоцк як адлюстраванне адметнасцей палескага рэгіёну

Праек прадстаўляе змест работы НТВ “Даследчык”, створанага на базе этнаграфічнага музея, па адраджэнню народных ўжытковых промыслаў і рамёстваў, дзейнасці пошукавых груп па вывучэнню гіторыка-культурнай і этнаграфічнай спадчыны
развернуть

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Салігорскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна”

 

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячых вучэбна-даследчых праектаў

“Я родным краем ганаруся”

Намінацыя

“Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына

 

ПРАЕКТ

Ужытковыя народныя мастацтвы і промыслы вёскі Гоцк як адлюстраванне адметнасцей палескага рэгіёну

 

       Аўтары:

                                                       Аляхновіч Лізавета, вучаніца 8 класа

                                                        Аляхновіч Валерыя, вучаніца 8 класа,

                                               члены НТВ “Даследчык” на базе

                                                      музея этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк

                       Салігорскага раёна

                                                          223735, Мінская вобласць, 

                                                                Салігорскі раён,

                                                                 аг.Гоцк, зав.Каржа, 1А

                                                                 тэл. (80174) 2-77-1-95

 

 

                                                                                           Гоцк, 2014

Рэцэнзія

 

 Праект “Ужытковыя народныя мастацтвы і промыслы вёскі Гоцк як адлюстраванне адметнасцей палескага рэгіёну” знаёміць з асаблівасцямі ўжытковых рамёстваў вёскі Гоцк Салігорскага раёна, якія актыўна жывуць і развіваюцца, з’яўляюцца запатрабаванымі па сёняшні дзень у сельскай мясцовасці.

         Удзельнікі праекта сабралі каштоўны матэрыял пра носьбітаў ужытковых мастацкіх промыслаў, іх біяграфічныя звесткі. Яны запісалі паведамленні-успаміны народных майстроў, з дапамогай якіх апісалі мастацкія рамёствы, вывучылі гісторыю іх узнікнення. Юныя этнографы сістэматызавалі звесткі пра народнае адзенне палешукоў і зрабілі фотаздымкі вынікаў даследчай дзейнасці.

     Праведзена значная работа па вывучэнню этнаграфічных асаблівасцей наступных мясцовых рамёстваў: пляценне з лазы (пляценне лапцяў, кашоў), вышыўка крыжыкам і гладдю, ткацтва, вепечка хлеба ў хатніх умовах па старадаўняму рэцэпту, выраб народнага адзення  вёскі Гоцк, мастацкая апрацоўка драўніны. Сабраны цікавыя звесткі пра асаблівасці развіцця гэтых відаў ўжытковых рамёстваў вёскі Гоцк. У сучасных умовах вясковага жыцця амаль усе гэтыя рамёствы не ў скрынях і гарышчах, а займаюць пачэснае месца сярод модных гарнітураў і рэчаў.

     Юныя даследчыкі акцэнтавалі ўвагу на значэнні старажытных каранёў народных ужытковых промыслаў і   выкарастанні   гэтых  відаў   рамёстваў  у сучасным жыцці.

 

                    Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце      Л.М.Даліда

Інфармацыйны ліст

 

Тэма

Ужытковыя народныя мастацтвы і промыслы

 вёскі Гоцк як адлюстраванне адметнасцей палескага рэгіёну”

Прозвішча, імя,

 імя па бацьку кіраўнікоў праекта

Аляхновіч Аксана Васільеўна, кіраўнік НТВ “Даследчык” і музея этнаграфіі і побыту

вёскі Гоцк,

Даліда Людміла Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі (гурток “Юныя этнографы”)

Аўтары-даследчыкі

Аляхновіч Лізавета, вучаніца 8 класа

            Аляхновіч Валерыя, вучаніца 8 класа,

 члены НТВ “Даследчык”

Анатацыя

Праек прадстаўляе змест работы

 НТВ “Даследчык”,

створанага на базе этнаграфічнага музея, па адраджэнню народных

 ўжытковых промыслаў і рамёстваў, дзейнасці пошукавых груп па вывучэнню гіторыка-культурнай

 і этнаграфічнай спадчыны

Накірунак работы

Этнаграфічная спадчына, выхаванне нацыянальнай культуры

Для якой катэгорыі прызначаецца

Адміністрацыя ўстаноў адукацыі,  кіраўнікі краязнаўчых і этнаграфічных музеяў,

 пошукавых груп  і асоб, зацікаўленых вырашэннем праблемы захавання этнаграфічнай спадчыны

 

Поўная назва ўстановы адукацыі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі                                                                              “Гоцкая сярэдняя школа                                                                               Салігорскага раёна”

Адрас установы адукацыі

223735                                                                               Мінская вобласць,                                                                                Салігорскі раён,                                                                               аг.Гоцк, зав.Каржа, 1А                                                                            

 

Тэлефон

8-0174-2-77-1-95

 

E-mail

gock.school2012@yandex.by

 

 

 

Анатацыя

 

Праект адлюстроўвае адзін з накірункаў работы калектыва педагогаў і вучняў, членаў навуковага таварыства “Даследчык” у рамках сацыяльна-педагагічнай мадэлі “Этнашкола” (вясковы варыянт) як асноўнага накірунку развіцця ўстановы адукацыі з мэтай выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей навучэнцаў сродкамі этнакультуры, мясцовых народных традыцый пры вывучэнні маленькай радзімы.

       Матэрыялы праекта  адлюстроўваюць сістэму ўзаемадзення ўсіх удзельнікаў адукацыйна-выхаваўчай прасторы па арганізацыі гурткавой і даследча-пошукавай дзейнасці вучняў на базе музея этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк і НТВ “Даследчык”, а таксама змест дзейнасці ўстановы адукацыі па супрацоўніцтву з мясцовымі майстрамі па адраджэнню і развіццю ўжытковых рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, этнаграфічнай самабытнасці.

          Праект зацікавіць адміністрацыю школ, кіраўнікоў музеяў і навуковых таварыстваў вучняў, педагогаў-арганізатараў, педагогаў дадатковай адукацыі і факультатыўных заняткаў, працуючых у этнамастацкім, краязнаўча-этнаграфічным накірунках па арганізацыі пошукавай і даследчай дзейнасці вучняў на базе этнаграфічнага музея.

        Праект суправаджаецца  фотаматэрыяламі музейных рэчаў і прадметаў побыту вёскі Гоцк

Эпіграф-дэвіз да праекта:

 

                              Духоўны скарб не грошы і не мода.

                                   Ён, быццам сонца, ззяе для людзей.

                                              Выхоўваць на традыцыях народа

                                              Павінны змалку мы сваіх дзяцей.

 

                                                                 М Грудзінскі

 

Характарыстыка праекта

 

Від праекта: практыка-арыентаваны.

Падыход да ажыццяўлення: творча-пошукавы

Творчая ідэя праекта: прыцягнуць, “запаліць” працай як мага больш аднадумцаў.

База ажыццяўлення праекта:  музей этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк ДУА “Гоцкая сярэдняя школа  Салігорскага раёна”   

Тэрмін рэалізацыі праекта: 1 год (2013-2014 г.г.)

Формы і метады рэалізацыі праекта: этнаграфічныя вандроўкі, гутаркі з носьбітамі, акцыі па збору музейных прадметаў, сістэматызауыя матэрвялаў

Стадыя праекта: падвядзенне вынікаў

Удзельнікі праекта (мэтавыя групы): навучэнцы 8-10 класаў, педагогі.

Супрацоўнікі: жыхары в.Гоцк Салігорскага раёна – носьбіты ўжытковых мастацтваў і рамёстваў, бацькі

Фактары ўзроўню матывацыі ўдзельнікаў праекта:

  • імкненне да поспеху: “Я вельмі хачу дасягнуць поспеху”;
  • надзея на поспех: “Я ўпэўнены ў сабе, мне гэта па сілам”;
  • вераятнасць дасягнення поспеху: “Усё залежыць ад мяне, сітуацыя мяняецца, калі я на яе уздзейнічаю”
  • суб’ектыўны эталон адзнакі дасягненняў: “Крок за крокам: сёння я стаў лепшым, чым учора ”

 

Аналіз праблемы

Асновы беларускага патрыятызму – у веданні таго багацця культуры, традыцый і звычаяў, якія не давалі нашаму народу загінуць ў цяжкія для яго часы.

Любоў чалавека да Радзімы ў першую чаргу звязана з родным краем, са сваёй маленькаю радзімай, дзе прайшло яго дзяцінства, з рэчамі, зробленымі рукамі яго продкаў, з песнямі, што спявалі многія пакаленні. Чым ярчэй і змястоўней веды пра родны край, яго людзей, мінуўшчыну і сучаснасць, тым больш эфектыўна будзе вырашацца адна з галоўных задач – выхаванне грамадзяніна-патрыёта.

Менавіта такога прынцыпу прытрымліваецца педагагічны калектыў ДУА “Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна”, які вырашыў выкарыстаць этнаграфічны пласт народнай культуры, заснаваны на багатай спадчыне.

Калі будзе шанавацца і паважацца мінуўшчына, тады будзе фарміравацца і патрыятызм.

Дзякуючы супрацоўнітву школы з носьбітамі ўжытковых мастацтваў, можна зберагчы, развіць, даць другое дыханне цудоўнаму набытку нашых продкаў, закласці падмурак беражлівых адносін да народнай культуры, мовы. Кожны адукаваны чалавек павінен ведаць традыцыі свайго народа. Чым больш нацыянальнага ў выхаванні, тым больш духоўна багацейшая моладзь.     

      Беларусь увайшла ў трэцяе тысячагоддзе, мае свае пэўныя дасягненні ў навуцы, тэхніцы, мастацтве. Але толькі сапраўдны беларус-патрыёт з высокім нацыянальным статусам здольны дасягнуць поспехаў у любой дзейнасці на карысць краіны. Таму нас павінны хваляваць пытанні выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей падрастаючага пакалення. Узрастае актуальнасць задачы захаваць сябе як нацыю, якая мае багатую гісторыю і нацыянальную спадчыну, каб не знікнуць з твару зямлі.

 

Актуальнасць праекта

Праграма безупыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі патрабуе выхавання на нацыянальнай культуры, выкарыстання выхаваўчага патэнцыялу каляндарна-абрадавага цыкла беларускага народа, яго этнаграфічных і краязнаўчых адметасцей у рамках рэспубліканскіх акцый “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, “Я – грамадзянін Беларусі”. Задача рэалізуецца праз далучэнне школьнікаў да вытокаў народнай культуры сродкамі пазнання і вывучэння малой радзімы.

Ужытковае мастацтва і промыслы (рамёствы) успрымаюцца душой, сэрцам, перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Пры гэтым разам з яго прыгажосцю дзеці захоўваюць лепшыя нацыянальныя рысы нашага працавітага, непаўторнага народа, улюбёнага ў свой куточак, паважлівага да мінулых пакаленняў. Тое, што нацыя захоўвае сваю спадчыну, робіць яе адметнаю.

     Сёння назіраецца абуджэнне, цікавасць да выкарыстання народнай мастацкай спадчыны і музейнай педагогікі.

      Таму і ў нашым музеі этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк ёсць самыя разнастайныя вырабы, падораныя носьбітамі ўжытковых рамёстваў: тканыя і вышываныя ручнікі, сурвэткі, посцілкі, дзяругі, народнае адзенне, посуд, лапці, прадметы ўжытку. Усе яны размешчаны ў музейных экспазіцыях “Ткацтва”, “Вышыўка”, “Народнае адзенне”, “Посуд”. “Прылады працы”. А на выставе “Сучасная вышыўка Палесся” прадстаўлены ўзоры ручнікоў, што захапляюць каларытам вышыўкі “гладдзю” .      

        У час даследчай дзейнасці вучні гутараць з носьбітамі мясцовых ужытковых рамёстваў, вывучаюць сакрэты іх майстэрства, фіксуюць іх біяграфічныя звесткі, запісваюць  паведамленні, робяць фотаздымкі. Майстры запрашаюцца  ў школу, дзе ў выглядзе практычных заняткаў, майстар-класаў перадаюць свой вопыт вучням па лазапляценню (кашапляценню), вышыўцы.

         З’яўляючыся носьбітамі традыцыйнай культуры, вучні здольны стаць актыўнымі стваральнікамі сучаснай. Народная педагогіка вучыць бачыць і разумець прыгожае вакол сябе, ці то ручнік, ці то песня, што спявае бабуля.

 

Сацыяльная характарыстыка

мікрараёна ўстановы адукацыі

Вёска Гоцк Салігорскага раёна – адна з глыбінак беларускага Палесся. Знаходзіцца яна на мяжы з Лунінецкім раёнам Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласці.

Жыхары вёскі захавалі сваю самабытнасць. Да гэтага часу ў вёсцы спяваюць народныя песні з мясцовым каларытам, музыканты-самародкі граюць на гармоніках, жанчыны і дзяўчаты вышываюць крыжыкам і гладдзю, ствараючы непаўторную прыгажосць, вяжуць шыдэлкам карункі. Ёсць майстры, што займаюцца разьбой па дрэву.

Захаваліся і самабытныя дыялектычныя асаблівасці мясцовай гаворкі.

Гадоў 10 таму ў вёсцы ткацтва было распаўсюджанай з’явай. Зараз толькі некалькі жанчын у зімовы час займаецца гэтай справай. Яны зберагаюць свае тканыя вырабы, вырабы сваіх матуль і ганарацца  ўкладанкамі, якімі засцілаюць ложкі ў святы.

Жанчыны старэйшага ўзросту ў святы апранаюць вышытыя фартухі і шаўковыя спадніцы з рознакаляровымі каснікамі. Элементы гоцкай вышыўкі занесены ў энцыклапедыю “Беларускае народнае адзенне”.

Інтэр’ер хатніх пакояў упрыгожваюць вышыванкі: ручнікі, фіранкі, настольніцы, набожнікі, просціны, ражкі. Іншы пакой – сапраўдны музей хараства і прыгажосці.

У сем’ях з пакалення ў пакаленне перадаюцца навыкі гэтых мясцовых ужытковых рамёстваў. Ёсць цэлыя сямейныя дынастыі, што зберагаюць і перадаюць сваё майстэрства нашчадкам.

Самабытнасць нашай вёскі не патрэбна адраджаць. Здаецца, што нашы жыхары захавалі незнаёмае нам мінулае, некранутае ўсялякімі перабудовамі. У дамах і кватэрах нашых сялян, побач з сучаснымі моднымі гарнітурамі прысутнічаюць даматканыя посцілкі,  вышытыя ручікі, сурвэткі і абрусы. Яны перадаюцца з пакалення ў пакаленне і захоўваюць цяпло і ласку бабуліных рук, стварыўшых гэты цуд.

 Каб зберагчы лепшыя традыцыі і асаблівасці нашай роднай вёскі Гоцк, яе этнаграфічныя адметнасці, няма лепшага сродка як этнаграфічны музей этнаграфіі і побыту в.Гоцк, створаны ў 1998 годзе.

 

Магчымасці ўстановы адукацыі:

·        кадравы патэнцыял:

*педагогі дадатковай адукацыі (гурток “Беларуская вышыўка” і  “Юныя этнографы”);

*настаўнік факультатыўных заняткаў “Спадчына роднага краю”;

·        этнаграфічная майстэрня;

  • “Беларуская хатка” – стылізаваны памяшканне для правядзення пазакласнай работы, тэматычных урокаў;
  • актавая зала;

·        навуковае таварыства вучняў “Даследчык”;

·        музей этнаграфіі і побыту в.Гоцк.

                  

     Мэта праекту: сфарміраваць грамадзянска-патрыятычныя якасці падрастаючага пакалення сродкамі этнамастацкай культуры, дэкаратыўна-прыкладной творчасці на аснове этнаграфічных ведаў, праз пазнанне маленькай радзімы.

Асноўныя задачы па вырашэнню праблемы:

  • адрадзіць, захаваць і развіваць этнаграфічную спадчыну як частку нацыянальнай культуры;
  • садзейнічаць выхаванню творчай, актыўнай асобы;
  • даць веды пра культуру свайго этнасу, як падмурак для захавання нацыянальнага;
  • развіваць у вучняў сродкамі дэкаратыўна-ужытковага мастацтва фантазію, вобразнае мысленне, памяць, мову, творчыя здольнасці;
  • фарміраваць этнамастацкую культуру;
  • стварыць неабходныя ўмовы для супрацоўніцтва паміж удзельнікамі праекта: вучнямі, настаўнікамі, мясцовымі майстрамі;
  • развіваць маральна-этычныя якасці, талерантнасць, камунікатыўныя зносіны на беларускай мове;
  • фарміраваць навыкі даследчай і пошукавай дзейнасці;
  • прыцягваць да практычнага прымянення атрыманых ведаў;

–   выхоўваць паважлівае станаўленне да беларускай мовы і традыцыйнай культуры.

 

Прагназуемыя вынікі

        Этнакультура – справа ўнікальная. Значнасць яе вялікая, асабліва ў наш час, калі хуткімі тэмпамі знікаюць нацыянальныя асаблівасці народаў.    

       Вывучэнне народных традыцый, авалодванне народнымі рамёствамі дапаможа вучням засвойваць стыль і нормы паводзін, эмоцыі, жыццёвы вопыт, развіваць творчы патэнцыял. Яны вучацца культуры разумовай працы і адпачынку, які прадугледжвае творчы ўдзел кожнага, незалежна ад узросту і сацыяльнага статусу, што стварае магчымасць выхавання этнічна-культурнага, нацыянальна-свядомага чалавека.  

         У нашага народа найбагацейшая культурная спадчына. Добрую магчымасць яе адраджаць, зберагаць і развіваць дае нам музейная педагогіка. Ажыццяўленне праекта дапамагае ўнесці ўклад у вырашэнне праблемы захавання этнаграфічнай спадчыны як асновы для выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей.

      Праца над праектам зарыентавана на фарміраванне гонару за багатую спадчыну беларусаў, разнастайную дэкаратыўна-прыкладную творчасць і ўжытковыя рамёствы. Кожны ўдзельнік атрымае задавальненне ад сваёй працы, далучыцца да пошукавай справы, навучыцца сістэматызаваць веды і прымяніць іх у жыцці.

Супрацоўніцтва ўдзельнікаў праекта, творчы падыход да папулярызацыі этнаграфічнай спадчыны садзейнічае самавыхаванню і самаразвіццю асобы сапраўднага беларуса-патрыёта, які будзе

  • адчуваць сябе годным і шчаслівым,
  • мець жаданне вучыцца і быць адукаваным,
  • клапаціцца пра бліжняга,
  • імкнуцца да высокай маральнасці і выхаванасці.

Прагнастычна-арганізацыйны этап

“Каб беларусы не сышлі ў небыццё,

       Павінны ў вёску мы вярнуць жыццё”

 

Мэта: стварыць умовы для рэалізацыі праекта

 

№ п.п.

Змест работы

Тэрмін

Адказныя

1

Знаёмства з вопытам работы ўстаноў адукацыі па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі сродкамі пазнання маленькай радзімы, музейнай педагогікі па артыкулам перыядычнага друку (“Настаўніцкая газета”, “Адукацыя Міншчыны”, “Беларускі гістарычны часопіс” і інш.)

жнівень

2013

Кіраўнік НТВ “Даследчык”, кіраўнік музея

2

Забеспячэнне навукова-папулярнай, метадычнай літаратурай па этнапедагогіцы, музейнай справе

жнівень-верасень

2013

Бібліятэкар, кіраўнік НТВ “Даследчык”

3

Сістэматызацыя метадычнага матэрыялу ў папкі:

 “Музейная педагогіка”,

 “Народныя рамёствы ”.

2013-2014

Педагог-

арганізатар, кіраўнік НТВ “Даследчык”

4.

Арганізацыя пошукавай і даследчай дзейнасці па этнаграфіі праз арганізацыю дзейнасці

-навуковага таварыства вучняў “Даследчык”,

-пошукавай групы музея этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк

верасень

2013

Кіраўнік НТВ

“Даследчык”

 

                                              Практычны этап

“Сцежкамі маёй маленькай радзімы”

Мэта: рэалізацыя праекта

Усе мы з хат,

усе мы з цішыні,

 з дзядуліных, бабуліных далоняў

 

№ п.п.

Змест работы

Тэрмін

Адказныя

1.

Супрацоўніцтва з носьбітамі ўжытковага мастацтва:

  • этнаграфічныя вандроўкі,
  • акцыі па збору музейных рэчаў,
  • правядзенне майстар-класаў,
  • прыцягненне да ўдзелу ў школьных мерапрыемствах

2013-2014

Класныя

кіраўнікі, кіраўнік НТВ

“Даследчык”, педагогі ЗПІ

 

2.

Дзейнасць пошукавай групы музея этнаграфіі і побыту в.Гоцк.

2013-2014

Кіраўнік музея

3.

Правядзенне акцый, вандровак па збору музейных прадметаў для этнаграфічнага музея з мэтай папаўнення фонду

2013-2014

Кіраўнік музея, кл.кір-кі, педагогі ЗПІ

4.

Папаўненне бібліятэчнага фонду навукова-папулярнай і метадычнай літаратурай па тэме праекта

2013-2014

Бібліятэкар Грудзько С.А.

5.

Арганізацыйна-аналітычная дзейнасць творчай групы:

-   адсочванне працэса рэалізацыі праекта, карэкцыя дзейнасці,

- аналіз дзейнасці і падвядзенне прамежкавых вынікаў.

 

 

пастаянна

Кіраўнік праекта, намеснік дырэктара па ВР

6.

Арганізацыя і правядзенне выстаў дзейнасці гурткоў: “Прыгажосць палескага краю”, “Мясцовыя рамёствы”, “Рукамі матулі”

1 раз у п/г

Намеснік дырэктара па ВР

7.

Збор, даследаванне, сістэматызацыя этнаграфічнага матэрыялу.

 

Кіраўнік НТВ

“Даследчык”, педагогі ЗПІ

8.

Правядзенне класных, агульнашкольных мерапрыемстваў з вучнямі па народнай спадчыне з выкарыстаннем музейных экспанатаў для аздаблення інтэр’еру і на аснове этнаграфічнага матэрыялу.

штомесяц

Класныя

кіраўнікі,

педагог-арганізатар,пдагог ЗПІ

9.

Удзел вучняў у раённай НПК

 

штогод

Кіраўнік НТВ

“Даследчык”

10.

Афармленне фотаальбома па выніках пошукавай і даследчай працы “Носьбіты  ўжытковых рамёстваў”

лістапад– май

Кіраўнік НТВ

“Даследчык”, кіраўнік музея

11.

Удзел у раённых конкурсах у рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

пастаянна

Кіраўнік НТВ

“Даследчык”, педагогі ЗПІ

12.

Прэзентацыя-справаздача дзейнасці кіраўніка музея і НТВ “Даследчык” на тэму  “Пошукава-даследчая дзейнасць як сродак захавання гісторыка-культурнай спадчыны”

май 2014

Кіраўнік музея і НТВ

“Даследчык”

13.

Захаванне і развіццё мясцовых ужытковых промыслаў праз дзейнасць этнаграфічнай майстэрні

пастаянна

Намеснік дырэктара па ВР Даліда Л.М.

14.

Стварэнне мультымедыйных прэзентацый:

  • “Ужытковыя рамёствы вёскі Гоцк”,
  • “Мясцовыя майстры”

верасень 2014 г.

Кіраўнік музея і НТВ“Даследчык”

Аляхновіч А.В.

 

Вынікова-рэфлексійны этап

“Палескі край – сімвал працавітасці,

крыніца прыгажосці і натхнення ”

 

Мэта: рэфлексія, асэнсаванне, абагульненне і прэзентацыя вопыту

 

№ п.п.

Змест работы

Тэрмін

Адказныя

1

Удзел у педагагічным савеце “Дзейнасць педагагічнага калектыва па выхаванню грамадзянска-патрыятычных якасцей падрастаючага пакалення праз пазнанне маленькай радзімы”

красавік 2014 г.

Адміністрацыя,

кіраўнік музея і НТВ

“Даследчык”

2

Прадстаўленне і сістэматызацыя напрацаванага матэрыялу

кастрычнік 2014 г.

Кіраўнік музея

 

3

Правядзенне семінараў па абмену вопытам на базе апорна-кансультацыйны пункту ўстановы адукацыі:

“Выхаванне сродкамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ўжытковых рамёстваў”,

“Краязнаўства як сродак фарміравання грамадскай пазіцыі навучэнцаў”,

 “Музей –цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання”

 

2014 г.

Дырэктар УА,

нам. дырэктара па ВР, кіраўнік музея і НТВ

“Даследчык

 

4.

Прэзентацыя дзейнасці НТВ “Даследчык” у час правядзенне  раённага метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на базе ўстановы адукацыі “Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна”

 

кастрычнік 2014 г.

Намеснік дырэктара па ВР Даліда Л.М.

5.

Арганізацыя работы метадычнага аб’яднання кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі на базе ўстановы адукацыі “Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна”

снежань 2014 г.

Намеснік дырэктара па ВР Даліда Л.М.

свернуть

Арганізацыя праектна-даследчай дзейнасці музея этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк па выкарыстанню традыцый беларускага народа ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення

Прапанаваны матэрыял з вопыту работы ДУА “Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна” адлюстроўвае змест работы школы ў рамках сацыяльна-педагагічнага праекта“Этнашкола” (вясковы варыянт) як асноўнага накірунку развіцця ўстановы адукацыі. Матэрыял адлюстроўвае сістэму дзейнасці педагагічнага калектыва, накірункі дзейнасці класных кіраўнікоў з вучнямі, бацькамі, носьбітамі фальклору, мясцовымі майстрамі па адраджэнню і развіццю ўжытковых рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, этнаграфічнай самабытнасці праз праектную дзейнасць. Матэрыял адрасаваны намеснікам дырэктароў па ВР, педагогам дадатковай адукацыі, настаўнікам факультатыўных заняткаў, працуючых у этнакультурным накірунку.
развернуть

Даліда Людміла Міхайлаўна,

намеснік дырэктара па выхаваўчай

рабоце дзяржаўнай установы адукацыі ”Гоцкая сярэдняя школа

Салігорскага раёна”

Мінскай вобласці

Духоўны скарб — не грошы і не мода.

Ён, быццам сонца, ззяе для людзей.

Выхоўваць на традыцыях народа

Павінны змалку мы сваіх дзяцей.

М.Грудзінскі

У наш час імклівай глабалізацыі  і ўрбанізацыі цяжка здзівіць чымсці новым, асабліва, калі гэта датычыць мінуўшчыны. А карані продкаў, іх спадчыну зберагчы патрэтна абавязкова, каб не звацца Іванамі, “не помнящими родства”. Як і ў многіх сельскіх населенных пунктах, у нас таксама паступова змяншаецца колькасць носьбітаў традыцыйнага ладу жыцця. Таму нам патрэбна паспець сабраць залатыя зярняткі фальклору, захаваць народныя рамёствы і ўжытковыя мастацтвы. Для гэтага неабходны сумесныя намаганні прадстаўнікоў маладога і старэйшага пакаленняў.

Да ўдзелу ў праектах носьбіты народнай творчасці, захавальнікі  традыцый, у асноўным гэта людзі старэйшага пакалення, далучаюцца ахвотна, бо яны бачаць сваю запатрабаванасць і шчыра дзеляцца сваімі здабыткамі.З  задавальненнем праводзяць майстар-класы падчас семінараў, а ў штодзённым жыцці проста дзеляцца навыкамі свайго майстэрства. Прычына не толькі ў любові гаччан да народных звычаяў і абрадаў, але ў іх гасцінасці, сардэчнасці. Успамінаецца смешны выпадак аб першым уражанні прадстаўнікоў Еўропы–галандца – ў ад нашага менталітэту, калі яны, заходзіўшы ў сем’і палешукоў на працягу дня, сутыкнуліся з гасціннасцю кожнага дома: “При виде третьего стола, полного рыбы и мяса, нам стало не по себе”.

Так у падрыхтоўцы аднаго з семінараў для дырэктароў школ прымала удзел амаль уся вёска, ніхто не застаўся абыякавым да нашых клопатаў. У выніку дырэктар Тальскай школы Любанскага раёна пра нас напісала ў газеце: ”Праект этнашколы “Зямля бацькоў – зямля святая” нас уразіў моцна.Увесь дзень мы знаходзіліся ў школе. Глядзелі, чым яна багата, яе вёска, і дзіву даваліся. Якіх толькі не было выстаў на “Хутары майстроў”. Свае вырабы прадстаўлялі вучні разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі. А вышыванак такіх мы не бачылі нідзе! Каляровая гамма прываблівала  сваёй выразнасцю, яркасцю фарбаў, непаўторным самабытным малюнкам. Усе ў народных касцюмах! Нам здавалася, што мы трапілі ў незнаёмае нам мінулае, не кранутае ўсялякімі перабудовамі і надта сваё блізкае, родненькае, беларускае. А частавалі нас смачнымі блінамі з верашчакай. Тэатральнае выступленне пра гісторыю вёскі прайшло на “біс”. Нягледзячы нават на Чарнобыльскі пыл, які асеў на Палессі, людзі не згубілі надзею аб лепшым жыцці. Нам надоўга запомніцца гэта сустрэча, добрыя даверлівыя вочы дзяцей. А хлеб, спечаны мясцовымі хлебапёкамі ў печы, паверце, быў вельмі духмяны і смачны”.

Як жа развівацца этнашколе ў сучасных умовах?

      Канечне, сёння ўсе кінуліся ў праекты. Насамрэч, яны былі даўно, толькі назву мелі іншую: творчыя справаздачы. А зараз справу-даследаванне неабходна аформіць па сучасным патрабаванням, разбіўшы на блокі-модулі ад плана да выніку, знайсці ініцыятыўна-творчыя групы аднадумцаў, прыцягнуць усіх зацікаўленых. Тых педагогаў, хто вагаецца ці супраціўляецца, перацягнуць на свой бок цікавымі справамі, не забываць матэрыяльна стымуляваць.

       Ну а вучні апынуцца ў палоне творчасці, калі пачнуць ствараць камп’ютарныя прэзентацыі вынікаў сваёй дзейнасці. Яны ж нарадзіліся ў абдымку з мабільнікам і камп’ютарам, і без гэтага не толькі яны, але і мы ўжо не ўяўляем сучаснага жыцця.

      Так у рамках сацыяльна-педагагічнага праекта “Этнашкола” пры музеі Этнаграфіі і побыту в. Гоцк працуе НТВ ”Даследчык”. За сем гадоў яго існавання вучні выканалі шэраг праектаў на мясцовым матэрыяле, напісалі даследаванні па наступным тэмам:

¯ “Ужытковыя рамёствы вёскі Гоцк”, (1 месца ў раённай НПК, дыплом 111 ступені ў рэспубліканскім конкурсе “Дзень Зямлі -2006”)

¯ “Асаблівасці мясцовай гаворкі вёскі Гоцк”, (грамата за лепшы даклад на НПК “Сучаснае мовазнаўства”2011 г.у Мінску)

¯ “Этнаграфічныя асаблівасці вясельнага абраду: традыцыі і сучаснасць”,

¯ “Выхаванне дасканалай асобы беларусаў праз прыказкі і прымаўкі палескага краю”

¯ “Сімволіка лікаў беларусаў”

¯ “Сімвалы і вобразы беларускага ручніка”(дыплом 1 ступені НДАЦ “Зубраня” студзень 2014 г.)

Члены НТВ ніколі не заставаліся “сам на сам” са сваімі праектамі. Гэта праца амаль усяго калектыва:

¯ настаўнікі абслугоўваючай і тэхнічнай працы, педагогі дадатковай адукацыі на занятках па інтарэсам вышываюць, інсцэніруць, майструюць;

¯ музей этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк (пошукавая група дапамагае збіраць этнаматэрыял);

¯ этнамайстэрня (сістэматызацыя вынікаў творчай дзейнасці гурткоў).

¯ педагог-арганізатар і класныя кіраўнікі ажыццяўляюць выхаваўчыя справы,

¯ супрацоўніцтва з носьбітамі фальклору і ўжытковых рамёстваў.

Уся каманда аднадумцаў уключаюцца ў ажыццяўленне таго ці іншага праекта, атрымаўшы пэўнае заданне-модуль. І хоць педагогі не маюць спецыяльнай адукацыі па этнакультуры, маем добры вынік, бо ніхто не застаецца раўнадушным. 

Агульнымі намаганнямі вывучаем, захоўваем традыцыйную спадчыну малой радзімы. А самае галоўнае, ніхто з вучняў не сказаў, што гэта не модна, не сучасна. Для дзяцей падчас рэалізацыі праекта вельмі цікава ажыццяўляць этнаграфічны вандроўкі, заходзіць у хату да носьбіта, запісваць яго аповед, пасля прааналізаваць, сістэматызаваць матэрыял, які члены НТВ ператвараюць у навукова-даследчую працу. Яны імкнуцца зразумець сутнасць народных абрадаў, знаёмяцца з сімваламі народнага ручніка і народнага адзення дыялектычнымі асаблівасцямі гаворкі, умеюць карыстаюцца рознымі даведнікамі і дадатковымі крыніцамі інфармацыі. А прымяненне ведаў на практыцы ў намінацыі “Народныя стравы” (гурток “Юныя этнографы”) вельмі запатрабавана: як напячы “кіслых” блінцоў, зрабіць хлебную закваску і ведаць прыкметы спечанага хлеба.

Вынікі праектнай дзейнасці запатрабаваны. Усе работы ў той ці іншай меры з’яўляюцца ўдзельнікамі раённых мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, краязнаўчай экспедыцыі “Наш край”, раённым фестывалі гісторыі і культуры “Пад белымі крыламі” :

*    праект “Дзівосы школьнага двара” (афармленне школьнага двара ў этнастылі і ландшафтны дызайн),

*    праект-экскурс “Запрашаем на Палессе”,

*    праект-прэзентацыя “Мясціны майго дзяцінства”,

*    вучэбна-даследчы праект “Я родным краем ганаруся”

У раённым конкурсе на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня нават тэму абралі ў намінацыі “Расцім патрыётаў”:“Выхаванне грамадзянска-патрыятычных якасцей навучэнцаў сродкамі этнакультуры пры вывучэнні маленькай радзімы”

Праекты дапамагаюць выйсці на новы ўзровень партнёрскіх узаемаадносін паміж навучэнцамі і педагогамі, кансалідаваць намаганні зацікаўленых людзей вакол ідэі захавання традыцый і звычаяў вёскі Гоцк. Вучні развіваюцца, павышаюць свае сацыяльныя і даследчыя кампетэнцыі.

Як бачыце, сумеснымі намаганнямі сям’і і школы можна зберагчы, развіць, даць другое дыханне цудоўнаму набытку нашых продкаў, закласці падмурак беражлівых адносін да народнай культуры, мовы, Радзімы. У гэтым і заключаецца адзін з накірункаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

свернуть

“Асаблівасці беларускага народнага адзення”

     Экскурсавод 1

     У святочным і абрадавым адзенні беларуса адлюстравалася само жыццё,  светапогляд, адносіны да людзей. Ільняное белае адзенне з саматканкі спадарожнічала беларускаму селяніну ад нараджэння да смерці. У зіхатліва-белы мятлік апраналі немаўлятка, у далікатна вышытай кужэльнай кашулі апускалі нябожчыка ў магілу.

     Сама назва – Беларусь, як мяркуюць некаторыя гісторыкі, этнографы, паходзіць ад таго, што ўлюбёным колерам адзення беларусаў быў белы. Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое адзенне насіць у будні ці свята, надзяваць на вяселле ці радзіны, з выпадку радасці ці жалобы.

      У пост, напрыклад, хадзілі ў "пасцяным" касцюме, у якім адсутнічаў чырвоны колер. У самае прыгожае ўбіраліся і да працоўнай урачыстасці: першы выган жывёлы "на юраўскую расу", свята першай баразны, першага снапа на ніве, першага пракосу на сенажаці. [1]

      У святочным, а потым і ў будзённым касцюме замацаваліся андарак, гарсэт, намітка, кашуля, фартух, нагавіцы [3].

      У пачатку XX ст. касцюм змяняецца. Адны віды і састаўныя часткі адзення выйшлі з ужытку, а тыя, што захаваліся, і тыя, што ўзніклі, сталі зручнымі і дасканалымі. Поруч з ільнянымі і шарсцянымі тканінамі распаўсюдзіліся баваўняныя, шаўковыя і іншыя. З'явіліся невядомыя раней матэрыялы, спосабы аздаблення. І мужчынскі, і жаночы касцюмы сталі багатымі, разнастайнымі, сугучнымі свайму часу

     У 20-30-я гады XX ст. шматколернасць і сакавітасць фарбаў пашыралася на кашулі, фартухі, хусткі. Каларыт адзення рабіўся больш стракаты, спалучэнне колераў – больш смелае. Губляўся традыцыйны геаметрычны арнамент, усё большае месца адводзілася раслінным узорам:  "ружам", "валошкам", "незабудкам", "званочкам", а дзе-нідзе з’яўляюцца выявы галубкоў, паўлінаў [3].

       Клімат беларускага краю вымагаў адносна цёплага і закрытага адзення. Матэрыял для яго давала мясцовая сыравіна – лён, радзей каноплі, воўна, вытканая ў хатніх умовах, на кроснах. Выкарыстоўвалі прыродныя фарбавальнікі – настоі траў, кары, лісця, шышак дрэў.

      Ільняныя тканіны, якія ішлі на кашулі, фартухі, галаўныя ўборы, не фарбаваліся. Белае палатно аздаблялі звычайна чырвоным геаметрычным арнаментам, які рабіўся натыканнем ці вышыўкай.

      У старажытнасці чырвоны колер сімвалізаваў жыццё, а нанесены з дапамогай арнаменту на каўнер, разрэз пазухі, рукавы, ніз адзежыны служыў засцерагальным знакам.

 

Экскурсавод 2

Нагавіцы (порткі, штаны)

Нагавіцы для мужчыны –

Вельмі важны атрыбут.

Ведаеце гэта і самі.

Пагадзіцеся вы тут.

Малы хлапчук, стары мужчына,

Без нагавіц табе ніяк:

Ці то на працу хоч падацца,

Ці ўдала станчыць кракавяк.

      Шылі нагавіцы з аднатоннага палатна, са зрэбнай або паўсуконнай тканіны, зімовыя – з цёмнага сукна (суконнікі). Вузкія калошы ўнізе спадалі свабодна або абкручваліся анучамі і аборамі лапцей.     

      У 6—8 гадоў хлопчыкам надзявалі штаны (порткі). Рабіліся яны з даматканай тканіны і фарбаваліся ў хатніх умовах расліннымі фарбамі. Абновы дзецям шылі толькі да свята Вялікадня, і гэта ўздымала настрой дзяцей — яны адзін перад адным паказвалі новае адзенне [4].

      У канцы 19 стагоддзя белыя палатняныя нагавіцы сталі сподняй адзежынай.

 

Экскурсавод 1

Кашуля

У маёй любай у Ганулі

Ёсць прыгожая кашуля.

Кашулю Ганна шанавала,

Бо працы на яе пайшло нямала.

Кашуля –  важная частка бялізны

З дня нараджэння і да трызны.

Апранае яе кожны дзіцёнак,

Як толькі выйдзе ён з пялёнак.

     Найважнейшая частка адзення – кашуля, якую насілі ў любым узросце, сацыяльным і сямейным становішчы, у будні і святочны дзень, –  увабрала ў сябе характэрныя канструкцыйныя прыёмы і дэкаратыўныя прынцыпы беларускага касцюма. Каля адкладнога, радзей стаячага каўняра тканіна прызбіралася і аблягала шыю, а спераду каўнер завязваўся чырвонай матузком або зашпільваўся на кручок ці гузік; прызбіраўся на каўнерац і ніз рукава. Найбольшую ўвагу звярталі на ўпрыгожанне рукавоў, што звязана з верай у магічную сілу чырвонага рамбічнага арнаменту, які нібыта засцерагаў рукі ад злых духаў, надаваў моц і дужасць як асноўным у працы [3].  Кашулю насілі навыпуск, падпяразвалі поясам. Мужчынская кашуля была сціплая паводле аздаблення. У ёй пераважаў белы колер, а дэкор прыпадаў на каўнер, пазуху кашулі і перш-наперш на кідкі ў вочы рознакаляровы пояс з кутасамі. [4]

      У цёплую пару года дзеці хадзілі ў  кашулі босыя. І адрозніць хлопчыка ад дзяўчынкі можна было толькі па даўжыні валасоў (у хлопчыка — кароткія, пастрыжаныя паўкругам, у дзяўчынак — доўгія, заплеценыя ў коскі)

 

Экскурсавод 2

Андарак (спадніца)

Спадніца, у народзе – андарак,

Шылася проста, вось так:

Гелі, Валі і Яніны

Ткалі спачатку тканіну.

А пасля, з раніцы да вечарніцы,

Была гатовая спадніца.

      Разнастайнае паясное адзенне беларускіх жанчын: многія віды спадніц (андарак, палатнянік, саян, летнік) фартухі.

      Андарак – спадніца з шарсцяной і льняной грубай шматколернай тканіны. Іх кроілі з некалькіх прамавугольных полак і багата аздаблялі. Дэкаратыўны малюнак спадніцы - клетка, падоўжныя або папярочныя палосы ў чырвоным, сіне-зялёным ці серабрыста-белым каларыце. На Палессі спадніцы аздаблялі рознакаляровымі каснікамі (нашытымі фабрычнымі лентамі).

 

Экскурсавод 1

Фартух

Фартух – жаночае паясное адзенне.

Насілі штодня, апраналі ў свята.

І нашывалі, і аздаблялі,

Таму ён заўсёды глядзеўся багата.

     Фартух — паясная адзежына, якую надзявалі на спадніцу. Святочныя фартухі багата аздаблялі вышыўкай, карункамі, фальбонамі, часам запрасоўвалі ў складкі. Колерная гама і сімволіка арнаменту адпавядалі характару аздаблення кашулі. Найбольш пашыраныя — гарызантальныя палосы чырвонага ці чырвона-чорнага геаметрычнага арнаменту, які групаваўся па нізе і паступова пераходзіў да гладкага поля верху; ніжні край часта заканчваўся карункамі, фальбонамі, мохрыкамі. У першай палове ХХ стагоддзя пашырыўся фартух з каляровага ўзорыстага паркалю, аздобленага нашыўкамі стужкамі. У традыцыйнай культуры фартух цесна звязаны з вобразам жынчыны. Раілася, напрыклад, кідаць чарапкі ад разбітага гаршка ў фартухі дзяўчатам, каб тыя хутчэй нараджалі дзяцей. Існуюць выказванні са словам “фартух”: “прынесці ў фартуху (падоле)” — нарадзіць пазашлюбнае дзіця; “хаваецца пад фартух” — падпарадкоўваецца жонцы. [1]

 

 

Экскурсавод 2

Гарсэт (кабат, камізэлька)

Гарсэт, кабат ці камізэлька –

У Беларусі па-рознаму завуць.

Ну а калі іх апранаюць,

То ў госці, ведай, пазавуць.

Калі адзенеш ты гарсэт,

К табе з’яўляецца імпэт.

Гарсэт прыгожым робіць вас:

Ты выглядаеш проста клас.

 

         У жаночае, асабліва святочнае, убранне ўваходзіў таксама гарсэт. Звычайна ён меў выгляд кароткай безрукаўкі, якая шчыльна абхоплівала стан і рабіла фігуру зграбнай і жаноцкай. Шылі гарсэт пераважна з мануфактурных тканін (аксаміт, парча, шоўк) чорнага, блакітнага, малінавага колеру, кроілі з глыбокім выразам пазухі і баскай па нізе, якая вырашалася фальбонамі ці клінамі, аздаблялі нашыўкамі стужак, тасёмак, гузікаў.[2]

 

Экскурсавод 1

Пояс

Пояс – малы, ды ён удалы,

Чалавеку статус надае.

Завяжы яго на пояс – 

І гонару на ўсіх стае.

Ткалі яго і вышывалі

З важнасцю, у спакоі.

А вешалі яго

На відным месцы ў пакоі.

   Адной з найбольш старажытных дэталей адзення чалавека з’яўляецца пояс. Ён прайшоў даволі цікавы і складаны шлях пераўтварэнняў ад набедранай павязкі першабытнага чалавека-паляўніка да шыкоўных, у тры колеры расшытых, золатам аздобленых слуцкіх паясоў, якімі ганарыліся ў свой час знакамітыя беларускія магнаты і якімі зараз па праву ганарацца лепшыя музеі Масквы і Пецярбурга. [1]

       Абавязковым элементам комплексу быў рознакаляровы, звычайна чырвона-зялёна-белага арнаменту, пояс – тканы, плецены ці вязаны, з кутасамі, махрамі або пампонамі. [3]    

 

 

Экскурсавод 2

Хустка

Хустка, хустачка, хусціна

Была ў кожнае жанчыны.

Пакрывалі галаву,

Калі жанчыны ішлі  ў царкву.

Апранаюць гаспадыні,

Калі ўвіхаюцца ля печы.

Ну а кідаюцца ў скокі –

Накрываюць плечы.

       Галаўныя ўборы строга залежалі ад узросту і сямейнага становішча жанчыны. Традыцыйная прычоска дзяўчат – адна ці дзве касы з уплеценымі каснікамі, а галаўныя ўборы – перавязкі накшталт вузкіх ручнічкоў, вянкі. Замужняй кабеце не дазвалялася паказвацца на людзях з непакрытай галавой. Хустка — убор, які замужнія жанчыны павінны былі насіць увесь час: завязванне хусткі азначала пераход ад дзявоцтва да замужжа. Хусткай абвязвалі дажынкавы сноп, надаючыяму выгляд чалавека. Згодна з павер’ямі, асаблівую сілу набывала белая хустка на Узвіжанне: калі разаслаць яе ў гэты дзень перад вужыным царом, ён скіне свае чароўныя залатыя рожкі — іх уладальнік пачне разумець мову жывёл і траў… [2]

 

Экскурсавод 1

Лапці

Лапці плялі лыкавыя і лазовыя,

На штодня і новыя.

Хоць адышлі яны ў нябыт,

Артысту з імі проста спрыт.

Без іх ніяк не абысціся:

Па сцэне ты ў іх прайдзіся.

Артыст ты будзеш проста “клёвы”,

Замацуй ты лепш аборы.

     Будзённым абуткам служылі лапці, святочным – скураныя пасталы і чорныя хромавыя чаравічкі, боты.

      Лапці — традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровачак.

     Лыка для лапцей дралі ў маі, чэрвені. Лыкавыя скруткі вешалі ў клеці, на гарышчы хаты; перад выкарыстаннем іх размочвалі ў цёплай вадзе, каб былі эластычнымі.

      На Палессі бытавалі так званыя зрачыя лапці, у якіх насок пасярэдзіне зверху быў адкрыты — «вока».

     У ХІХ ст. на захадзе Беларусі былі пашыраны скураныя лапці — пасталы.

     Выраб лапцей быў пераважна мужчынскім заняткам . Іх плялі ў вольны ад работы час, часцей у зімовыя вечары. Лапці насілі дарослыя і дзеці на працягу ўсяго года. Іх надзявалі на палатняныя анучы, зімой — на суконкі. Дробная шляхта замест ануч ужывала шарсцяныя панчохі.

 

Экскурсавод 2

ПАДАГУЛЬНЯЮЧЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ СЛУХАЧОЎ

 

№1 АПРАНІ  ЛЯЛЬКУ

       З дзяцінства ўсе мы ведаем гульню “Апрані ляльку”. Уявім сабе гэту ляльку і паспрабуем апрануць яе. На картках — назвы розных відаў беларускага народнага адзення і абутку: мужчынскага і жаночага. Але між імі схаваліся словы-“самазванцы”. Вам трэба выбраць усе віды адзення. Будзьце пільныя: не апраніце вашу ляльку ў нешта недарэчнае.

Світка,  выжал,  вапняк, андарак, бурдзюк,  гэбель,  нагавіцы, адрына,  пасталы,  вёрстка, кабат, боты, абрус, намітка, абліваха, фартух, жлукта, кашуля. (Вылучаныя — не адзенне)

№ 2 ЗАГАДКІ

Сяджу верхам,

Не ведаю на кім,

Знаёмца сустрэну,

Саскочу – прывечу.    (Шапка)

Раніцай я ўстаў,

на дзве дарогі папаў. (Штаны, нагавіцы)

Удзень абручом,

Ноччу змяёй. (Пояс)

Ляцелі дзве сарокі,

У іх чатыры хвасты.   (Лапці)

Заходзіш у адны  дзверы,

А выходзіш з трох,

Думаеш, што выйшаў,

А на самай справе зайшоў.  (Кашуля)

 

                                                Літаратура

 

  1. Крук, І.І. Сімволіка беларускай народнай культуры / І. І. Крук. – Мн, 2003.
  2. Маленка, Л.І. Беларускі народны касцюм / Л.І. Маленка. -  Мн.; 2001.
  3. Раманюк, М. Беларускае народнае адзенне / М. Раманюк. -  М., "Беларусь", 1981
  4. Раманюк М. Ф. Нагавіцы // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.
свернуть

Вучэбна-даследчы праект “Сімвалы і вобразы беларускага ручніка”

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Салігорскага райвыканкама

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна”

 

 

Раённы этап рэспубліканскага конкуса

“Я родным краем ганаруся”

 

Намінацыя

“Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына

 

Вучэбна-даследчы праект

“Сімвалы і вобразы беларускага ручніка”

 

                                      

                          Аўтар праекта:                                                       

                                      Аксана Васільеўна

                                                  Аляхновіч, кіраўнік музея

                                                          этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк 

                                       і НТВ “Даследчык”

                                                         ДУА “Гоцкая сярэдняя школа

                                         Салігорскага раёна”,

                                                 члены НТВ “Даследчык”:

                                                          Вольга Ермаковіч, 9 ”А”класа,

                                                 Вераніка  Караніха, 8 “А”

 

 

 

 

 

ГОЦК 2013

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Інфармацыйны ліст

 

         Аляхновіч Аксана Васільеўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна”. Закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка ў 2009 годзе.

   Педагагічны стаж  17 гадоў. Мае ІІ атэстацыйную катэгорыю. З 2010 года кіраўнік музея этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк. На працягу пяці год кіруе работай навуковага таварыства вучняў “Даследчык”.

 

 

Анатацыя

 

      Праект адлюстроўвае адзін з накірункаў работы калектыва педагогаў і вучняў, членаў навуковага таварыства “Даследчык” у рамках сацыяльна-педагагічнай мадэлі “Этнашкола” (вясковы варыянт) як асноўнага накірунку развіцця ўстановы адукацыі з мэтай выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей навучэнцаў сродкамі этнакультуры, мясцовых народных традыцый пры вывучэнні маленькай радзімы па тэме “Сімвалы і вобразы беларускага ручніка”.

       Матэрыялы праекта  адлюстроўваюць сістэму ўзаемадзення ўсіх удзельнікаў адукацыйна-выхаваўчай прасторы па арганізацыі даследча-пошукавай дзейнасці вучняў на базе музея этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк і НТВ “Даследчык”, а таксама змест дзейнасці ўстановы адукацыі па супрацоўніцтву з мясцовымі майстрамі па адраджэнню і развіццю ўжытковых рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, этнаграфічнай самабытнасці.

          Праект зацікавіць адміністрацыю школ, кіраўнікоў музеяў і навуковых таварыстваў вучняў, педагогаў-арганізатараў, педагогаў дадатковай адукацыі і факультатыўных заняткаў, працуючых у этнамастацкім, краязнаўча-этнаграфічным накірунках па арганізацыі пошукавай і даследчай дзейнасці вучняў на базе этнаграфічнага музея.

        Праект суправаджаецца  дадаткам, які ўключае сцэнарыі мерапрыемстваў, распрацаваных на мясцовым матэрыяле,  а таксама прэзентацыяй аб даследчай дзейнасці  ў рамках ажыццяўлення праекта.

 

Эпіграф-дэвіз да праекта:

 

Духоўны скарб не грошы і не мода.

Ён, быццам сонца, ззяе для людзей.

                        Выхоўваць на традыцыях народа

                        Павінны змалку мы сваіх дзяцей.

 

                                                                 М Грудзінскі

 

 

 

 

Изображение

Характарыстыка праекта

Від праекта: практыка-арыентаваны

Падыход да ажыццяўлення: творча-пошукавы

Фактары ўзроўню матывацыі ўдзельнікаў праекта:

  • імкненне да поспеху: “Я вельмі хачу дасягнуць поспеху”;
  • надзея на поспех: “Я ўпэўнены ў сабе, мне гэта па сілам”;
  • вераятнасць дасягнення поспеху: “Усё залежыць ад мяне, сітуацыя мяняецца, калі я на яе уздзейнічаю”
  • суб’ектыўны эталон адзнакі дасягненняў: “Крок за крокам: сёння я стаў лепшым, чым учора ”

Ідэя праекта: прыцягнуць, “запаліць” працай як мага больш аднадумцаў-краязнаўцаў

База ажыццяўлення праекта: музей этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк ДУА “Гоцкая сярэдняя школа  Салігорскага раёна”                    

Тэрмін рэалізацыі праекта: 1 год (у залежнасці ад кадравага патэнцыялу, запатрабаванняў бацькоў і вучняў, адметнасцей рэгіёна, матэрыяльна-тэхнічнай базы)

Удзельнікі праекта: педагагічны калектыў, калектыў вучняў, пошукавая група музея, члены навуковага таварыства вучняў “Даследчык”

Супрацоўнікі: жыхары в.Гоцк Салігорскага раёна – носьбіты ўжытковых мастацтваў, бацькі

Актуальнасць праекта

Праграма безупыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі патрабуе выхавання на нацыянальнай культуры, выкарыстання выхаваўчага патэнцыялу каляндарна-абрадавага цыкла беларускага народа, яго этнаграфічных і краязнаўчых адметасцей у рамках рэспубліканскіх акцый “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, “Я – грамадзянін Беларусі”. Задача рэалізуецца праз далучэнне школьнікаў да вытокаў духоўнай культуры сродкамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, тэатральнага фальклору, народных гульняў.

Дэкаратыўна-прыкладная творчасць (ужытковае мастацтва) успрымаюцца душой, сэрцам, перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Пры гэтым разам з прыгажосцю народнага мастацтва дзеці захоўваюць лепшыя нацыянальныя рысы нашага працавітага, непаўторнага народа, улюбёнага ў свой куточак, паважлівага да мінулых пакаленняў. Тое, што нацыя захоўвае сябе, робіць яе адметнаю.

     Сёння назіраецца абуджэнне, цікавасць да выкарыстання народнай мастацкай спадчыны. Сучасныя рэстараны, кафэ, фае гасцініц  усё часцей выкарыстоўваюць у інтэр’еры этнастыль. Пагадзіцеся, што калі ўбычыш плоцік са збаночкам у росквіце сланечнікаў і вышыты ручнік, то нешта зусім роднае, блізкае, шчырае ўскалыхне душу і мімаволі зачаруе прыгажосцю.

     Можна смела сцвярджаць, што існуюць у народзе, асабліва сярод сялян, дзве рэчы, без якіх беларус не лічыць сябе беларусам, – гэта бульба і ручнік. Бо калі на абедзенным стале няма смачнай бульбачкі, а ў хаце (на ложку, на сцяне ці на абразах) не вісіць вышыты белы ручнік, то гэта хата і не хата.

      Таму і ў нашым музеі этнаграфіі і побыту значнае месца займаюць разнастайныя ручнікі: тканыя і вышываныя, размешчаныя ў музейнай экпазіцыі “Ткацтва” (абрадавыя, штодзённага ўжытку, набожнікі, аброчныя), вырабленыя на ткацкім стане (кроснах). А на выставе “Сучасная вышыўка Палесся” прадстаўлены экспанаты ручнікоў, што захапляюць каларытам вышыўкі “гладдзю”.

     Ручнікі ткалі з адбеленых і неадбеленых нітак, аздаблялі карункамі расліннага і геаметрычнага арнаменту, вязанымі кручком, пазней – фабрычнымі карункамі. Ручнікі па краях часта аздаблялі малінавымі ці чырвонымі стужкамі. Загадкавыя чырвона-белыя фігуркі, сіне-зялёныя, фіялетавыя жоўтыя кветкі і птушкі на белым палатне зачароўваюць дзіцячыя сэрцы і вока сталага чалавека.

    На покуці – абразы, упрыгожаныя самымі лепшымі стылізаванымі ручнікамі Самы “стары” ручнік музейнай экспазіцыі датуецца 1920 годам. Льняное палатно аздоблена вышыўкай крыжыкам. Спалучэнне чорных і чырвоных нітак стварае выяву сонца.

        Есць два абрадавых ручнікі з 40-га года, даўжыня якіх да трох метраў, тканыя геаметрычным арнаментам, урыгожаны па краях 5-8 палосамі чырвона-белай гамы.     

       Нашы продкі з вялікай пашанай ставіліся да ручнікоў. Сяляне лічылі, што саматканыя ручнікі засцерагалі ад бяды, злога вока пры нараджэнні дзіцяці, шырока выкарыстўвалі на вяселлі і не абыходзіліся без іх падчас пахавання. Ручнікі для беларусаў – гэта:

  • дарога: пачатак і канец;
  • чалавечы лёс, жыццё;
  • песня, яе настрой, што спявала гаспадыня, ткучы ручнік;
  • сімвал на надмагільным крыжы;
  • абярэг ад эпідэміі, засухі, граду і гэтак далей;
  • прадмет для штодзённага ўжытку.

Сярод тэкстаў лекцый і экскурсій лекцыйна-экскурсійнай групы музея ёсць і адпаведныя тэмы: “Пра лён”,  “Ручнікі”, “Сімволіка ручніка”, “Зачаруе нас арнамент”.

       Пры музеі працуе навуковае таварыства вучняў “Даследчык”, члены якога абралі  тэму “Сімвалы і вобразы беларускага ручніка”.

        У час даследчай дзейнасці вучні гутараць з носьбітамі фальклору і  мясцовых ужытковых рамёстваў, вывучаюць сакрэты іх майстэрства, біяграфічныя звесткі, запісваюць іх паведамленні, робяць фотаздымкі. Майстры запрашаюцца  ў школу, дзе ў выглядзе практычных заняткаў, майстар-класаў перадаюць свой вопыт вучням па па вышыўцы.

         З’яўляючыся носьбітамі традыцыйнай культуры, вучні здольны стаць актыўнымі стваральнікамі сучаснай. Народная педагогіка вучыць бачыць і разумець прыгожае вакол сябе, ці то ручнік, ці то песня, што спявае бабуля.

Спадчына – набытак чалавецтва, і гора народу, які губляе яе. Янка Крук, Васіль Ліцьвінка, Алесь Лозка, вядомыя беларускія фалькларысты, лічаць, што рэальны шлях стварэння нацыянальнай адукацыйнай ідэалогіі выхавання  ў засваенні ідэй этнашколы беларусаў.

 

Аналіз праблемы

Асновы беларускага патрыятызму – у веданні таго багацця культуры, традыцый і звычаяў, якія не давалі нашаму народу загінуць ў цяжкія для яго часы.

Любоў чалавека да Радзімы ў першую чаргу звязана з родным краем, са сваёй маленькаю радзімай, дзе прайшло яго дзяцінства, з рэчамі, зробленымі рукамі яго продкаў, з песнямі, што спявалі многія пакаленні. Чым ярчэй і змястоўней веды пра родны край, яго людзей, мінуўшчыну і сучаснасць, тым больш эфектыўна будзе вырашацца адна з галоўных задач – выхаванне грамадзяніна-патрыёта.

Менавіта такога прынцыпу прытрымліваецца педагагічны калектыў ДУА “Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна”, які вырашыў выкарыстаць этнаграфічны пласт народнай культуры, заснаваны на багатай спадчыне.

Калі будзе шанавацца і паважацца мінуўшчына, тады будзе фарміравацца і патрыятызм.

Дзякуючы супрацоўнітву школы з носьбітамі ўжытковых мастацтваў, можна зберагчы, развіць, даць другое дыханне цудоўнаму набытку нашых продкаў, закласці падмурак беражлівых адносін да народнай культуры, мовы. Кожны адукаваны чалавек павінен ведаць традыцыі свайго народа. Чым больш нацыянальнага ў выхаванні, тым больш духоўна багацейшая моладзь.     

      Беларусь увайшла ў трэцяе тысячагоддзе, мае свае вясомыя дасягненні ў навуцы, тэхніцы, мастацтве. Але толькі сапраўдны беларус-патрыёт з высокім нацыянальным статусам здольны дасягнуць поспехаў у любой дзейнасці на карысць краіны. Таму нас павінны хваляваць пытанні выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей падрастаючага пакалення. Узрастае актуальнасць задачы захаваць сябе як нацыю, якая мае багатую гісторыю і нацыянальную спадчыну, каб не знікнуць з твару зямлі.

 

Сацыяльная характарыстыка

мікрараёна ўстановы адукацыі

Вёска Гоцк Салігорскага раёна – адна з глыбінак беларускага Палесся. Знаходзіцца яна на мяжы з Лунінецкім раёнам Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласці.

Вялікая Айчынная вайна не абмінула вёску. У лютым 1943 года вёска амаль дашчэнту была знішчана карнікамі, а людзі паспелі схавацца ў лесе. Працалюбівы, моцны духам народ адрадзіў вёску з попелу. Сення ў ей паўтары тысячы жыхароў, 24 мнагадзетныя сям’і, у якіх выхоўваецца ад 3 да 11 дзяцей. У раёне ўсе ведаюць сям’ю, што выхавала 17 дзяцей. Жыхары вёскі захавалі сваю самабытнасць. Да гэтага часу ў вёсцы спяваюць народныя песні з мясцовым каларытам, музыканты-самародкі граюць на гармоніках, жанчыны і дзяўчаты вышываюць крыжыкам і гладдзю, ствараючы непаўторную прыгажосць, вяжуць шыдэлкам карункі. Ёсць майстры, што займаюцца разьбой па дрэву.

Захаваліся і самабытныя дыялектычныя асаблівасці мясцовай гаворкі.

Гадоў 10 таму ў вёсцы ткацтва было распаўсюджанай з’явай. Зараз толькі некалькі жанчын у зімовы час займаецца гэтай справай. Яны зберагаюць свае тканыя вырабы, вырабы сваіх матуль і ганарацца  ўкладанкамі, якімі засцілаюць ложкі ў святы.

Жанчыны старэйшага ўзросту ў святы апранаюць вышытыя фартухі і шаўковыя спадніцы з рознакаляровымі каснікамі. Элементы гоцкай вышыўкі занесены ў энцыклапедыю “Беларускае народнае адзенне”.

Інтэр’ер хатніх пакояў упрыгожваюць вышыванкі: ручнікі, фіранкі, настольніцы, набожнікі, просціны, ражкі. Іншы пакой – сапраўдны музей прыгажосці.

У сем’ях з пакалення ў пакаленне перадаюцца навыкі гэтых мясцовых ужытковых рамёстваў. Ёсць цэлыя сямейныя дынастыі, што зберагаюць і перадаюць сваё майстэрства.

Самабытнасць нашай вёскі не патрэбна адраджаць. Здаецца, што нашы жыхары захавалі незнаёмае нам мінулае, некранутае ўсялякімі перабудовамі. У дамах і кватэрах нашых сялян, побач з сучаснымі моднымі гарнітурамі прысутнічаюць даматканыя посцілкі,  вышытыя ручікі, сурвэткі і абрусы. Яны перадаюцца з пакалення ў пакаленне і захоўваюць цяпло і ласку бабуліных рук, стварыўшых гэты цуд.

 Каб зберагчы лепшыя традыцыі і асаблівасці нашай роднай вёскі Гоцк, яе этнаграфічныя адметнасці, няма лепшага сродка як этнаграфічны музей этнаграфіі і побыту в.Гоцк, створаны ў 1998 годзе.

Магчымасці ўстановы адукацыі:

·        кадравы патэнцыял:

*педагогі дадатковай адукацыі (гурток “Беларуская вышыўка” і  “Юныя этнографы”);

*настаўнік факультатыўных заняткаў “Спадчына роднага краю”;

·        этнаграфічная майстэрня;

  • “Беларуская хатка”;
  • актавая зала;

·        наяўнасць навуковага таварыства вучняў “Даследчык”;

·        музей этнаграфіі і побыту в.Гоцк.

      Музей – цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання на этнаграфічнай спадчыне. На базе музея праводзяцца каляндарна-абрадавыя святы, класныя выхаваўчыя гадзіны па этнакультуры беларусаў, на якіх ручнік – асноўны дэкор інтэр’ера:

  • пасядзелкі “Хата песнямі багата”,
  • “Калядныя вячоркі”,
  • гульня “Кола загадак”,
  • свята “Беларуская кухня”,
  • аповед “Зімовыя народныя святы”,
  • падарожжа “Скарбы роднага краю”,
  • віктарына “Ці ведаеш ты Беларусь?”

             Музей – актыўны ўдзельнік выхаваўчых спраў на мясцовым матэрыяле і свят каляндарна-абрадавага цыклу беларусаў. Культурна-масавая дзейнасць музея і этнамайстэрні, як своеасаблівага філіяла музея,  разнастайная, аб чым гаворыць тэматыка мерапыемстваў:

  • парад народных гульняў;
  • народны абрад “Камаедзіца”,
  •  “Гоцкія пасядзелкі”,
  •  “Вячоркі”,
  • “Прыйшла Каляда”,
  • “Вялікдзень”,
  • “Шчодрая Масленка”,
  • выстава-продаж “Купляйце беларускае!”

 

                 Мэта праекту: сфарміраваць грамадзянска-патрыятычныя якасці падрастаючага пакалення сродкамі этнамастацкай культуры, дэкаратыўна-прыкладной творчасці на аснове этнаграфічных ведаў, праз пазнанне маленькай радзімы.

Асноўныя задачы па вырашэнню праблемы:

  • адрадзіць, захаваць і развіваць этнаграфічную спадчыну як частку нацыянальнай культуры;.
  • садзейнічаць выхаванню творчай, актыўнай асобы;
  • даць веды пра культуру свайго этнасу, як падмурак для захавання нацыянальнага;
  • развіваць у вучняў сродкамі дэкаратыўна-ужытковага мастацтва фантазію, вобразнае мысленне, памяць, мову, творчыя здольнасці;
  • фарміраваць этнамастацкую культуру;
  • стварыць неабходныя ўмовы для супрацоўніцтва паміж удзельнікамі праекта: вучнямі, настаўнікамі, мясцовымі майстрамі);
  • папулярызаваць святы беларускага народнага календара праз правядзенне класных і агульнашкольных мерапрыемстваў;
  • развіваць маральна-этычныя якасці, талерантнасць, камунікатыўныя зносіны на беларускай мове;
  • фарміраваць навыкі даследчай і пошукавай дзейнасці;
  • прыцягваць да практычнага прымянення атрыманых ведаў;

–   выхоўваць паважлівае станаўленне да беларускай мовы і традыцыйнай   культуры.

Прагназуемыя вынікі

        Этнакультура – справа ўнікальная. Значнасць яе вялікая, асабліва ў наш час, калі хуткімі тэмпамі знікаюць нацыянальныя асаблівасці народаў.    

       Вывучэнне народных традыцый, авалодванне народнымі рамёствамі дапаможа вучням засвойваць стыль і нормы паводзін, эмоцыі, жыццёвы вопыт, развіваць творчы патэнцыял. Яны вучацца культуры разумовай працы і адпачынку, які прадугледжвае творчы ўдзел кожнага, незалежна ад узросту і сацыяльнага статусу, што стварае магчымасць выхавання этнічна-культурнага, нацыянальна-свядомага чалавека.  

 У нашага народа найбагацейшая культурная спадчына. Добрую магчымасць яе адраджаць, зберагаць і развіваць дае нам музейная педагогіка. Ажыццяўленне праекта дапамагае ўнесці ўклад у вырашэнне праблемы захавання этнаграфічнай спадчыны як асновы для выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей.

      Праца над праектам зарыентавана на фарміраванне гонару за багатую спадчыну беларусаў, родную мілагучную мову, мудрую этнапедагогіку, разнастайную дэкаратыўна-прыкладную творчасць і ўжытковыя рамёствы. Кожны ўдзельнік атрымае задавальненне ад сваёй працы, далучыцца да пошукавай справы, зможа сваімі рукамі зрабіць прыгожае, сістэматызаваць веды, прымяніць іх у жыцці.

Супрацоўніцтва ўдзельнікаў праекта, творчы падыход да папулярызацыі этнаграфічнай спадчыны садзейнічае самавыхаванню і самаразвіццю асобы сапраўднага беларуса-патрыёта, які будзе

  • адчуваць сябе годным і шчаслівым,
  • мець жаданне вучыцца і быць адукаваным,
  • клапаціцца пра бліжняга,
  • імкнуцца да высокай маральнасці і выхаванасці.

 

 

Прагнастычна-арганізацыйны этап

“Каб беларусы не сышлі ў небыццё,

       Павінны ў вёску мы вярнуць жыццё”

 

Мэта: стварыць умовы для рэалізацыі праекта

 

№ п.п.

Змест работы

Тэрмін

Адказныя

1

Знаёмства з вопытам работы ўстаноў адукацыі па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі сродкамі музейнай педагогікі па артыкулам перыядычнага друку (“Настаўніцкая газета”, “Адукацыя Міншчыны”, “Беларускі гістарычны часопіс” і інш.)

жнівень

2013

Адміністрацыя, кіраўнік НТВ “Даследчык”, кіраўнік музея

2

Забеспячэнне навукова-папулярнай, метадычнай літаратурай па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, этнапедагогіцы, музейнай справе

жнівень-верасень

2013

бібліятэкар, кіраўнік НТВ “Даследчык”

3

Сістэматызацыя метадычнага матэрыялу ў папкі:

 “Музейная педагогіка”,

“Сцэнарыі каляндарна-абрадавых свят”,

“Народныя рамёствы ”.

жнівень-верасень

2013

педагог-

арганізатар, кіраўнік НТВ “Даследчык”

4.

Арганізацыя пошукавай і даследчай дзейнасці па этнаграфіі:

-навуковага таварыства вучняў “Даследчык”.

-пошукавай групы музея этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк

верасень

2013

кіраўнік НТВ

“Даследчык”

 

                                              Практычны этап

“Сцежкамі маёй маленькай радзімы”

Мэта: рэалізацыя праекта

Усе мы з хат,

усе мы з цішыні,

 з дзядуліных, бабуліных далоняў

№ п.п.

Змест работы

Тэрмін

Адказныя

1

Супрацоўніцтва з носьбітамі ўжытковага мастацтва:

  • фольклорныя вандроўкі,
  • этнаграфічныя акцыі,
  • прыцягненне да ўдзелу ў школьных мерапрыемствах.

на прац. года

класныя

кіраўнікі, кіраўнік НТВ

“Даследчык”

2

Дзейнасць пошукавай групы музея этнаграфіі і побыту в.Гоцк.

на прац. года

кіраўнік музея

3

Правядзенне акцый, вандровак па збору экспанатаў (ручнікі) для этнаграфічнага музея з мэтай папаўнення фонду

на прац. года

кіраўнік музея, класныя кір-кі

4

Папаўненне бібліятэчнага фонду навукова-папулярнай, метадычнай літаратуры па тэме праекта.

па магчымасці

бібліятэкар

5

Арганізацыйна-аналітычная дзейнасць творчай групы:

- распрацоўка сцэнарыяў свят на мясцовым этнаграфічным матэрыяле,

- адсочванне працэса рэалізацыі праекта, карэкцыя дзейнасці,

-  аналіз дзейнасці і падвядзенне прамежкавых вынікаў.

 

 

 

 

 

пастаянна

 

 

 

кіраўнік праекта, намеснік дырэктара па ВР

6

Арганізацыя і правядзенне выстаў дзейнасці гурткоў: “Прыгажосць сваімі рукамі”,

“Ручніка ільняныя крылы”

1 раз у п/г

намеснік дырэктара па ВР

7

Збор, даследаванне, сістэматызацыя этнаграфічнага матэрыялу  па тэме “Беларускі ручнік”:

  • з гісторыі ручніка,
  • тыпы ручнікоў і іх прызначэнне,
  • сімволіка колера,
  • таямніцы тканых і вышываных узораў.

пастаянна

кіраўнік НТВ

“Даследчык”

8

Правядзенне класных, агульнашкольных мерапрыемстваў з вучнямі па народнай спадчыне з выкарыстаннем ручнікоў для аздаблення інтэр’еру і на аснове этнаграфічнага матэрыялу пра беларускі ручнік

штомесяц

класныя

кіраўнікі,

педагог-арганізатар

9

Удзел вучняў у раённай НПК “Пад знакам ХХІ стагоддзя”:

“Сімвалы і вобразы беларускага ручніка”

красавік 2014

кіраўнік НТВ

“Даследчык”

10

Афармленне фотаальбома па выніках пошукавай і даследчай працы “Носьбіты  ўжытковых рамёстваў” (ручнік і майстэрства яго аздаблення).

лістапад– май

кіраўнік НТВ

“Даследчык”, кіраўнік музея

11

Удзел у раённых конкурсах у рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

на прац. года

кіраўнік НТВ

“Даследчык”

12

Прэзентацыя дзейнасці кіраўніка музея і НТВ  “Пошукава-даследчая работа як сродак захавання гісторыка-культурнай спадчыны”

май 2014

кіраўнік музея і НТВ

“Даследчык”

 

 

Вынікова-рэфлексійны этап

“Палескі край – крыніца прыгажосці і натхнення ”

Мэта: рэфлексія, асэнсаванне, абагульненне і прэзентацыя

пазітыўнага вопыту

№ п.п.

Змест работы

Тэрмін

Адказныя

1

Удзел у педагагічным савеце “Дзейнасць педагагічнага калектыва па выхаванню грамадзянска-патрыятычных якасцей падрастаючага пакалення праз пазнанне маленькай радзімы”

крсавік

адміністрацыя,

кіраўнік музея і НТВ

“Даследчык”

2

Прадстаўленне і сістэматызацыя напрацаванага матэрыялу, сцэнарыяў лекцый і экскурсій  “Ручнік – сімвал лёсу беларусаў”

май 2013 г.

кіраўнік музея і НТВ

“Даследчык”

3

Правядзенне семінараў (пры умове, калі школа – апорна-кансультацыйны пункт):

“Выхаванне сродкамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ўжытковых рамёстваў”

“Краязнаўства як сродак фарміравання грамадскай пазіцыі навучэнцаў”

 “Музей – цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання”

 

дырэктар УА,

нам. дырэктара па ВР, кіраўнік музея і НТВ

“Даследчык

 

свернуть

Рэспубліканскі конкурс этнаграфічных музеяў "Музей этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк"

Гістарычнае даследванне ХАРНУНГ

Интернет-проект

"Родная старонка"

Шляхі-дарогі ваенных гадоў