РУС БЕЛ ENG

Сценарии мероприятий

"Як хлеб на стале з'явіўся"

Этнаграфічны турнір

"Што захоўвае чароўны куфэрак"

Квэст-гульня "Мая Міншчына"

Інтэлектуальны турнір "Пазнай Беларусь"

Загадкі і скорагаворкі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Салігорскага раёна”

 

 

Гульня-практыкум

“Загадкі і скорагаворкі роднага краю”

 

                                                                    Падрыхтавала і правяла:                                                                                                                                                     

                                                                      Вялічка Лілія Міхайлаўна

                                                                             настаўнік пачатковых класаў

 

 

 

2020

 

 

Тэма: Загадкі і скорагаворкі

Клас: ІІ-ІІІ класы

Мэта: выхоўваць цікавасць да роднай мовы,

Задача: садзейнічаць развіццю ўмення працаваць з загадкамі і скорагаворкамі, паглыбленню ведаў вучняў аб скорагаворках, загадках.

 

Ход занятка

І. Старонка “СПАБОРНІЦТВА ЗАГАДАК”

  1. Першы тур – загадкі-рыфмаванкі

1.Чырвонае цельца, каменнае сэрца, Вінная на смак, а завецца як? (Вішня.)

2.На пруточку — буйны цвет, дробныя калючкі, Не падлазь ка мне, малы, бо паколеш ручкі. (Ружа.)

3.Грыбкоў сабе насушыць, арэшкаў назбірае, Зіма сняжком цярушыць, а ёй –  бяда малая. (Вавёрка.)

  1. 3 гаспадаром сябруе, дом вартуе. Ляжыць пад ганкам — хвост абаранкам. (Сабака.)
  2. Ён раскажа і пакажа, як жыве планета наша. А няма электратоку – ён без мовы і без зроку. (Тэлевізар.)

Бягу асфальтам і заўжды Трымаюся за правады. (Тралейбус.)

6.Мной дзяўчынак называюць. А як толькі зацвітаю — 3 гудам рупным і вясёлым да мяне лятаюць пчолы. (Ліпа.)

7.На снезе пушыстым царыца стаіць У гронках агністых ззяе, гарыць. (Рабіна.)

8.I ў сто год я малады, маё насенне – жалуды. (Дуб.)

9.Маўклівая, зялёная, на ўзгорку стаіць. Як ветрык падзьме — яно зашапаціць. (Асіна.)

10.Дрэва – я. I з табой мы даўно знаёмыя. I вясной, і зімой я стаю зялёная. (Елка, сасна.)

  1. Другі тур — загадкі-пытанні
  • Чаго на свеце багацей няма? (Зямлі.)
  • Хто ляціць без крылаў? (Вецер.)
  • Што без вады плавае? (Воблака.)
  • Што ў хаце ды не бачна? (Цяпло.)
  • Ці можа страус назваць сябе птушкай? (Не.)
  • Пад які куст заяц садзіцца, калі дождж ідзе? (Пад мокры)
  1. Трэці тур — загадкі-апісанні

Вучням раздаюцца карткі з прадметнымі карцінкамі. Дзеці павінны прыдумаць апісанне прадмета, а астатнія вучні здагадацца, які прадмет намаляваны. Настаўнік можа даць узор загадкі-апісання.

Зялёная, ды не трава, Белая, ды не снег, Прыгожая, ды не дзяўчына. (Бяроза.)

  1. Творчае заданне

Прыдумаць загадкі, зрабіць малюнкі-адгадкі.

 

ІІ. Спаборніцтва “СКОРАГАВОРКІ”

Гутарка “Скорагаворкі”

Уступ. Настаўнік вучням паказвае малюнак, як дзед Алесь вязе воз з мяхамі.

– Дзед Алесь прывёз да нас цэлы воз вельмі цікавых... А што ж гэта здарылася? Па дарозе ён усё разгубіў, трэба шукаць (настаўнік імітуе пошук і знаходзіць дзве карткі: скора, гаварыць). Што ж такое вёз да нас дзед Алесь? (Вучні здагадваюцца, што гэта скорагаворкі.)

 

  1. Гульня “Збяры скорагаворку”. Па дарозе скорагаворкі разбіліся на дзве часткі. Іх трэба сабраць.

1.Вырасцілі Фрол і Лора                            3.а Фрося малюе ласося.

2.Просіць Лорка Борку                              4.загулі над грэчкай пчолы.

3.Малюе Тамара кальмара,                      2.выгаварыць скарагаворку.

4.Забялела грэчка ў полі,                           1.боб, фасолю, памідоры.

 

  1. Гульня “Пакажы тое, аб чым гаворыцца”.

Вучні  паўтараюць скорагаворкі і імітуюць рухі.

Тры сяброўкі, тры вавёркі ўтраіх вілі вяроўкі.

(Трыма пальцамі абедзвюх рук дзеці імітуюць скручванне вяроўкі.)

Барабаншчык Баран бараніў барабан.

(Вучні стукаюць кончыкамі пальцаў па парце.)

Ішлі мышы з кірмашу, выйшлі мышы на шашу.

(Iмітацыя хады мышак рухамі пальцаў па парце.)

  1. Гульня “Хто хутчэй”. Вучні на хуткасць вымаўляюць скорагаворкі.

- Твая маці і мая маці пяклі булкі ў адной хаце.

- Зубраня зубрыла ўрок, вызубрыла на зубок.

- На двары стары баран грукаў зранку ў барабан.

- Ліска з лыжкай, мышка з міскай.

- I тут гу-гу, і там гу-гу, і нічога разабраць не магу.

- Стракаталі дзве сарокі: саваня праспала ўрокі.

ІІІ. Рэфлексія. “Усмешка”

 

 

свернуть

  Вялікае свята – Светлы Вялікдзень

   Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Салігорскага раёна” 

 

Вялікае свята –

Светлы Вялікдзень 

 

                                                                       Падрыхтавала выхавальнік:

                                                                        Ермаковіч Г.П.

 

 

 

                                             ГОЦК 2021

                            Вялікае свята – Светлы Вялікдзень

 

Мэта: пазнаёміць выхаванцаў са святам – “Вербная нядзеля” і “ Вялікдзень”, яго традыцыямі.

Праграмныя задачы: фарміраваць інтарэс да беларускіх традыцый: біць кожнага сустрэчанага вярбой у Вербную нядзельку, сустракаць валачобнікаў, красіць яйкі, гуляць “ у біткі” на Вялікдзень, узбагачаць слоўнік выхаванцаў прыказкамі і прымаўкамі беларускага народа пра свята, вясну; развіваць творчыя здольнасці выхаванцаў, сяброўскія адносіны паміж выхаванцамі рознага ўзросту.

Матэрыял і абсталяванне: галінкі вярбы, кошык з яйкамі, касцюм бабулі, маска курачкі.

Дзеючыя асобы: Бабуля, “курачка” – дарослыя.

Ход занятка:

Выхавальнік. Сёння мы будзем з вамі размаўляць аб тым, як беларускі народ святкуе Вялікоднае свята. З даўніх часоў беларускі народ славіцца сваёй працавітасцю, але і традыцыі не забывае падтрымліваць.

Светлым вясновым святам лічыцца Вялікдзень. На Вялікдзень на небе сонца грэе, першы раз зязюля кукуе, птушкі пачынаюць спяваць. На гэтае свята ўслаўляюць жыццё, чалавека працы. Называецца  яно Вялікдзень, таму што за гэтым днём  пачынаюцца “вялікія дні” работы ў полі. За тыдзень да Вялікадня святкуюць вербную нядзелю. Вярба з’яўляецца сімвалам адраджэння прыроды. Галінкамі вярбы, асвечанымі ў царкве, людзі дакранаюцца адзін да аднаго, прыгаворваючы: “Не я б’ю, вярба б’е, няхай на здароўе жыве”.

Паслухайце, што піша пра Вялікдзень наш вядомы дзіцячы пісьменнік В. Вітка:

ВЯЛІКДЗЕНЬ

Траўка брацца пачала,

У імшанніку пчала

Прачнулася і гудзе:

  • Хутка ўжо Вялікі дзень!

А людзі між сабою

Пацяшаюцца вярбою.

Ніхто нікога не міне –

Ні цябе, ні мяне.

І мяне, і цябе

Кожны дубцом сцебане:

  • Не я б’ю, вярба б’е,

За тыдзень – Вялікдзень!

І ты, родны народ,

Будзь здароў на ўвесь год!

( Уваходзіць бабуля з галінкай вярбы).

Бабуля (вітаецца). Прывітанне, даражэнькія, вось з царквы прыйшла, свячоныя вярбовыя галінкі прынясла. А ну, малечы, бяжыце сюды хуценька, біць я вас буду, каб здаровыя і дужыя былі. (Б’е дзяцей вярбовай галінкай.)

Вярба – хлёст б’е да слёз,

Вярба сіня б’е нясільна,

Вярба красна б’е напрасна,

Вярба бела б’е за дзела,

Не я б’ю, вярба б’е.

Будзьце здаровы, як тая вярба,

Будзьце вясёлы, як тая вясна,

Слухайце бацьку, слухайце маці,

Не забывайце ўсім дапамагаці!

Старэнькім, маленькім ці хворым, можа,

А ўсім вам няхай Бог дапаможа!

Пачастую я вярбой нашых гасцей,

Каб хадзілі да сяброў сваіх часцей,

Каб здаровымі былі,

Многа добрых спраў на зямліцы рабілі,

Мову родную, беларускую адрадзілі!          

Вых. Паважаная Бабулька! Адкажыце, калі ласка, чаму гэтае свята так назвалі?

Бабулька: Свята названа ў гонар першага прыгожага квітнеючага ўвесну дрэва – вярбы. Галінкі вярбы асвячалі ў царкве, яны лічыліся пасвячонымі і абаранялі ад хвароб людзей і жывёлу.

Паслухайце народныя прыказкі пра вярбу:

  • Калі вярба добра цвіце – будзе добры ўраджай!
  • Дзе вада – там вярба.
  • Без вярбы няма вясны.

Пасля Вербнай нядзелі на нашу зямлю прыйдзе самае галоўнае веснавое свята – ВЯЛІКДЗЕНЬ.

  • Вашы матулі і бабулі рыхтуюцца да свята? (Так).
  • Што яны робяць перад святам? (Прыбіраюць у хаце, пякуць пірагі, красяць яйкі).
  • Што з яўляецца галоўным пачастункам у гэты дзень, вы даведаецеся, калі адгадаеце загадкі:
  • Стаіць бочачка, ні дна ні вочачка. (Яйка.)
  • Можа і разбіцца, можа і зварыцца,

Калі хочаш, у птушачку можа пераўтварыцца. (Яйка.)

На свята Вялікдзень існуе галоўны звычай – дарыць  адзін аднаму пафарбаваныя вялікодныя яйкі.

(Чуецца стук у дзверы).

  • Хто гэта да нас прыйшоў?

( Уваходзіць курачка з вялікім кошыкам і вітаецца).

Курачка. Паглядзіце ў мой кошык, што я вам прынесла? ( Яйкі.)

Выхавальнік. Сапраўды, яйкі. Колькі многа! А якія прыгожыя!

(Курачка прапаноўвае дзецям узяць па яечку, пакачаць яго ў далонях, прыкласці да шчакі, панюхаць).

( Пытанні да выхаванцаў малодшага ўзросту):

  • Што можам сказаць пра яйка? Якое яно? (Кругленькае, гладзенькае, роўненькае, цёпленькае і г.д)

    ( Пытанні да выхаванцаў старэйшага ўзросту):

  • З чым можна параўноўваць яйка?
  • На што яно падобнае? ( Шар, мяч, калабок, і г.д)

(Курачка праводзіць беларускую народную гульню “Лавіць куры”

Апісанне гульні (старэйшы ўзрост выхаванцаў).

Матэрыял: хусцінка або ручнік.

Апісанне гульні. Дзеці выбіраюць пеўня, усе астатнія – куры. Певень расстаўляе рукі і гоніць курэй пад печ:

  • Кыш пад печ, кыш пад печ…

Потым певень пытае:

  • А колькі вас ёсць?
  • Колькі ў лесе дроў!

(Куры разбягаюцца, а певень ловіць іх. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. З кожнай курыцай у яго адбываецца размова:

  • На чым сядзіш?
  • На ганачку.
  • За што трымаешся?
  • За клямачку.
  • А што збоку?
  • Мёд.
  • Мне, а пеўню нос у смале.

(Тады певень б’е пыткай курыцу, тая ўцякае і хаваецца. Калі ж курыца на пытанне “Каму есці?” адказвае: “Певень, для цябе мядок,” – ён яе не чапае, а пераходзіць да наступнай. Правілы гульні: певень павінен лавіць курэй на абмежаванай плошчы.)

Курачка: Вось, як добра пагулялі. А зараз уявіце сабе, што вы – тое самае  яйка, якое трымалі ў руках. Уявілі? Тады адказвайце мне так:

  • “Я умею…” (каціцца, круціцца, разбівацца і г.д). (Адказваюць выхаванцы малодшага ўзросту.)
  • “Я не ўмею…” (есці, гаварыць, крычаць, танцаваць). (Адказваюць выхаванцы старэйшага ўзросту.)

Курачка разам з выхаванцамі малодшага ўзросту пакідае занятак.

Выхавальнік: Дзеці, давайце прыдумаем загадкі пра яйка:

  • Круглае, а не мячык, жоўтае, а не сонца.
  • Круглая бочачка, а дна не відаць.
  • Што можна рабіць з яйкамі? (Варыць, жарыць і г.д.)
  • Прыдумайце сказы са словамі: булка, яйкі, стол.

( Праводзіцца гульня “ Качанне яечак”).

Каціся, яечка, на цёплую вясну, на чырвона лецейка!

Каціся, яечка, на шчасце, на радасць, ды ўсім на здароўечка!

Каціся, яечка, з цёплага ўзгорачка!

Холад прагані, зямліцу абудзі!

Каб вы жылі, пажывалі, дабра нажывалі!

Няхай ваша ніва будзе ўрадліва!

Няхай родзяць бульба, жыта!

Каб сям я была ўся сыта!

Каб урадзілі памідоры, агурочкі!

Ды і самі жылі, як галубочкі!

Бабуля: А ці ўсе тут госці? Трэба паглядзеці,

Трэба пачакаці, па яечку ўсім даці!

Мы зараз з вамі адзін аднаго павіншуем,

Чырвоныя яйкі і падарункі падаруем!

(Частаванне дзяцей. Гульня з выхаванцамі ў біткі).

  • А зараз пагуляйце, моц яек паспытайце:

Спачатку аб зубкі пастукайце,

Да вушка прыкладзіце, паслухайце,

Калі яйка гудзе – значыць моцным будзе,

А калі не – значыць нехта разаб е.

( Выхаванцы старэйшага ўзросту гуляюць “ у біткі” разам з бабуляю).

Дзеці разам з бабуляю:

  Бывайце здаровы, жывіце багата!

  Хай будзе лягчэйшай дарога да хаты!

  Мы родную спадчыну шанаваць будзем

  І шчыра гасцей сустракаць не забудзем!

 

 

свернуть